Перайсці да зместу

Фетыда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фетыда
грэч. Θέτις
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Пол жанчына
Бацька Нерэй[1][2]
Маці Дарыда[d][1][2]
Муж Пелей[1] і Нептун, міфалогія
Дзеці Ахіл[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пелей пераследуе Фетыду

Фетыда (стар.-грэч.: Θέτις, лац.: Thetis) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марская багіня, найбольш вядомая з нерэід, дачка Нерэя, жонка героя Пелея і маці Ахіла, якога загартавала ў водах падземнай ракі Стыкс. Паводле аднаго з міфаў, у час вяселля Фетыды багіня разладу Эрыда, якую не запрасілі на баль, з помсты кінула на стол «яблык разладу». Гэта прывяло да Траянскай вайны, у час якой Фетыда дапамагала Ахілу.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.