Перайсці да зместу

Ясон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ясон
стар.-грэч.: Ἰάσων
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія[1]
Пол мужчынскі пол
Бацька Aeson[d]
Маці Amphinome[d], Alcimede[d][2][3] або Polymede[d]
Браты і сёстры Promachus[d]
Жонка Glauce[d], Медэя і Hypsipyle[d]
Дзеці Mermerus[d], Pheres[d], Alcimenes[d], Euneus[d], Deipylus[d], Tisander[d], Thessalus[d], Medus[d] і Eriopis[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ясон, Язон, Іасон (стар.-грэч.: Ἰάσων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] герой, правадыр арганаўтаў.

Паводле міфаў, Ясон — сын цара вобласці Іолк (у Фесаліі) Эсона, скінутага з прастола яго братам Пеліем. Калі выхаваны кентаўрам Хіронам 20-гадовы Ясон вярнуўся ў Іолк, Пелій загадаў яму прывезці з Калхіды, дзе царом быў Ээт, залатое руно, за што абяцаў вярнуць прастол Іолка Эсону. Ясон і іншыя героі, што прыйшлі яму на дапамогу на судне «Арго» прыбылі ў Калхіду, дзе з дапамогай закаханай у яго дачкі Ээта Медэі Ясон выканаў небяспечныя і каварныя даручэнні цара: запрог у плуг вялізных агнядышных быкоў, узараў і засеяў зубамі дракона поле, перабіў воінаў, што выраслі з гэтага «насення». Калі Ээт усё ж адмовіўся аддаць руно, Медэя дапамагла Ясону выкрасці яго, і яны разам уцяклі на «Арго» ў Іолк. Да гэтага часу Пелій загубіў бацьку і іншых сваякоў Ясона. Медэя сваімі хітрыкамі і чараўніцтвам загубіла Пелія, але царом стаў яго сын Акаст. Выгнаныя з Іолка Ясон і Медэя дзесяць гадоў жылі ў Карынфе, дзе ў іх нарадзіліся двое сыноў. Калі Ясон вырашыў ажаніцца з дачкой карынфскага цара Крэонта, Медэя загубіла саперніцу і яе бацьку, забіла на вачах у Ясона сваіх (ад яго) дзяцей і панеслася на запрэжанай крылатымі коньмі калясніцы. Ясон скончыў самагубствам або, паводле іншай версіі міфа, загінуў, калі на яго абрынулася карма спарахнелага карабля «Арго».

Зноскі