Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
31 сакавіка 2025 года
252 497 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Вайна ў Харватыі (Айчынная вайна; сакавік 1991 — лістапад 1995) — ваенны канфлікт на тэрыторыі былой Сацыялістычнай Рэспублікі Харватыя, выкліканы выхадам Харватыі са складу Югаславіі.
У выніку вайны Харватыя дамаглася незалежнасці і захавання сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці. У ходзе баявых дзеянняў многія гарады і вёскі моцна пацярпелі і былі разбураны. Шкода народнай гаспадарцы Харватыі ацэньваецца ў 37 млрд $. Агульная колькасць загінулых падчас вайны перавышае 20 000 чалавек. Вялікая колькасць харвацкіх бежанцаў была выгнана з тэрыторый, якія кантраляваліся сербамі ў 1991—1992 гадах. У той жа час, згодна з паведамленнямі Камісарыята па справах бежанцаў ААН, да 1993 года толькі з тэрыторый пад кантролем Заграба была выгнана 251 000 сербаў. Іншы буйны паток сербскіх бежанцаў (каля 230 000 чалавек) быў зафіксаваны ў 1995 годзе пасля правядзення аперацыі «Бура». 115 000 сербскіх бежанцаў пасля вайны вярнулася ў Харватыю (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- У вендскі перыяд марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі.
- У апытанні на любімую кветку ў Брытаніі адзін варыянт быў выключаны са спісу, паколькі паўсюль перамагаў.
- Хан Залатой Арды Менгу-Цімур у знак самастойнасці ад Мангольскай імперыі чаканіў на манетах уласнае імя.
- Этнакультурную сітуацыю ў беларуска-польска-літоўскім памежжы характарызуюць, як «плавільны кацёл».
- У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць зала, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам.
- Самым доўгім пасажырскім самалётам у свеце з’яўляецца «Boeing 747-8».
- Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь належыць санаторый у Крыме.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Катастрафічнае землетрасенне здарылася ў М’янме. (28 сакавіка)
- У ходзе канфлікту ў Судане ўрадавыя войскі аднавілі поўны кантроль над сталіцай краіны Хартумам. (26 сакавіка)
- Паўднёвую Карэю ахапілі лясныя пажары. (21 сакавіка)
- Пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія) прывёў да гібелі людзей. (16 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 995: Першая дакументальная згадка пра горад Гера.
- 1685: Нарадзіўся Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазітар.
- 1727: Памёр англійскі навуковец Ісаак Ньютан.
- 1770: Джэймс Кук, высветліўшы, што Новая Зеландыя з’яўляецца астраўной краінай, пакідае яе і бярэ курс на Аўстралію.
- 1774: Парламентам Вялікабрытаніі прыняты Бостанскі партовы акт.
- 1889: Афіцыйнае адкрыццё Эйфелевай вежы ў Парыжы.
- 1940: Дванаццатай савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР.
- 1966: У СССР запушчаны першы ў свеце штучны спадарожнік Месяца.
- 1991: Адбыўся ваенны інцыдэнт каля Плітвіцкіх азёр, пачатак вайны ў Харватыі.
- 2005: Адкрыта карлікавая планета Макемаке.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.