Гелен з Троі
Гекуба | |
---|---|
валадар Эпіра | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Прыам[2][3][…] |
Маці | Гекуба[3] |
Браты і сёстры | Гектар, Парыс, Дэіфоб, Касандра, Паліксена і інш. |
Жонка | Cestria[d] і Андрамаха[1] |
Дзеці | Cestrinus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ге́лен (стар.-грэч.: Ἕλενος), таксама вядомы як Скама́ндр (стар.-грэч.: Σκαμάνδριος) — легендарны траянскі прадракальнік, сын Прыама, валадара Троі.
Двайняты Гелен і Касандра былі народжаны Гекубай, другой жонкай Прыама. Падобна да сястры, быў прадракальнікам, аднак у яго прароцтвы ніхто не верыў. Біўся ў Траянскай вайне разам з іншымі траянцамі на чале са старэйшым братам Гектарам. Пасля смерці Парыса марна прэтэндаваў на тое, каб ажаніцца з Аленай Цудоўнай. У смутку прыйшоў на гару Іда каля Троі, дзе быў захоплены ў палон Адысеем. Гелен паведаміў ахейцам, што яны здолеюць захапіць Трою, калі выкрадуць статую Палады з траянскага храма. Адысей так і зрабіў.
Пасля згубы Троі перасяліўся ў Эпір, дзе ажаніўся з Андрамахай і стаў мясцовым валадаром.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Любкер Ф. Priamus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1102–1103.
- ↑ Приам // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXV. — С. 294.
- ↑ а б Гелен // Малый энциклопедический словарь — 2 — СПб.: 1907. — Т. 1.