Перайсці да зместу

Партулак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партулак

Portulaca villosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Portulaca L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20418
NCBI  3582
EOL  61542
IPNI  325899-2

Партулак[3][4], або Дандур (Portuláca) — род кветкавых раслін сямейства Партулакавыя (Portulacaceae). Існуе больш за 100 (па іншых звестках, каля 200) відаў.

Сучасная навуковая назва расліны дадзена з-за спосабу раскрыцця насеннай каробачкі, паходзіць ад лац.: portula — веснічкі.

Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе сустракаецца партулак агародны (Portulaca oleracea) — амаль касмапалітнае пустазелле. Трапляецца на палях, засмечаных месцах, уздоўж дарог. У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі інтрадукаваны партулак буйнакветны (Portulaca grandiflora).

Аднагадовыя ці шматгадовая мясістая травяністая расліна, вышынёй 10—30 см. Корань верацянопадобны, галінасты. Сцябло сакавітае, дудчатае, разгалінаванае. Лісцінкі зялёныя, сакавітыя, авальныя, нагадваюць пляскатыя яйкі, чаргаваныя, сядзячыя. Квітнее з чэрвеня па верасень. Кветкі пераважна дробныя, адзіночныя або ў пазушных пучках, двухполыя, белыя, жоўтыя, часам цёмна-карычневыя, размешчаны па дзве-тры ля разгалінавання сцябла. Плод — каробачка.

Аднагадовы партулак агародны (Portulaca oleracea) ўжываецца ў ежу як салата.

Харчовая, лекавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.