Трапічны клімат
Трапічны клімат — тып клімата, тыповы для тропікаў. Па прынятай для клімату класіфікацыі вызначаецца як неарыдны клімат, у якім усё 12 месяцаў у годзе сярэдняя тэмпература трымаецца вышэй 18 °C (64,4 °F).
Для трапічнага клімату характэрны невялікія сезонныя ваганні тэмпературы. У Паўночным паўшар’і на поўначы тропікі пераходзяць у субтропікі, на поўдні — у субэкватарыяльны пояс.
Трапічны клімат падзяляецца (па ўляганнях) на два падпаясы: трапічны сухі клімат і трапічны вільготны клімат. Першы тып клімату характэрны для амаль усіх трапічных пустынь, другі — для акіянічных астравоў, якія знаходзяцца ў нізкіх шыротах.
Трапічны пустынны клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат сухі і гарачы. Характэрны вялікія сутачныя і гадавыя ваганні тэмпературы (каля 20 °C). Тэмпература самага халоднага месяца не ніжэй +10 °C, цёплага — ад +30 да + 35 °C. Сутачныя ваганні тэмпературы дасягаюць 40 °C. Ападкаў выпадае да 150 мм за год.
Уласцівы заходнім і цэнтральным рэгіёнам мацерыкоў (пустыні Сахара, Калахары, Наміб, Атакама, большая частка Аўстраліі, паўднёвая частка Аравійскага паўвострава).
Трапічны вільготны клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат цёплы і вільготны. Ваганні тэмператур адносна невялікія. Сярэднемесячныя тэмпературы ад +18 да +28 °C. Колькасць ападкаў складае 1500—2000 мм за год.
Характэрны ўсходнім узбярэжжам мацерыкоў, якія абмываюцца цёплымі цячэннямі (усход Бразільскага нагор’я, Цэнтральнай Амерыкі, Антыльскіх астравоў, усход Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі і інш.).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трапі́чны клі́мат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 193—194. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
- Климатология и метеорология : учебное пособие по курсу «Науки о Земле» для студентов, обучающихся по специальности 28020265 «Инженерная защита окружающей среды» / сост. В. А. Михеев. — Ульяновск: УлГТУ, 2009. — 114 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-9795-0533-6. (руск.)
- Сидоров В. В. Метеорология и климатология : учебное пособие / В. В. Сидоров. — Екатеринбург: ГОУ ВПО УГТУ-УПИ, 2006. — 146 с. — 100 экз. — ISBN 5-321-00894-9. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тропический климат Архівавана 26 сакавіка 2014. // ProTown.ru (руск.)
- Тропический климат Архівавана 14 студзеня 2014. // Энциклопедия климата «О климате» (руск.)