Перайсці да зместу

International Plant Names Index

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
International Plant Names Index
(IPNI)
англ.: International Plant Names Index
Выява лагатыпа
URL ipni.org/index.html
Камерцыйны Не
Тып сайта База даных
Рэгістрацыя Не
Мова(-ы) англійская
Аўтар Каралеўскія батанічныя сады К'ю (Index Kewensis)
Гербарый Гарвардскага ўніверсітэта
Аўстралійскі нацыянальны гербарый (APNI)
Пачатак працы 1999
Рэйтынг Alexa 542 480[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

International Plant Names Index (англ.: IPNI — Міжнародны паказальнік навуковых назваў раслін) — сайт у сетцы Інтэрнэт, які забяспечвае доступ да базы даных навуковых (лацінскіх) назваў раслін. Рэсурс створаны з мэтай стандартызацыі інфармацыі, якая ўваходзіць у батанічную наменклатуру. База змяшчае назвы насенных раслін і папараці, якія выкарыстоўваюцца біялагічнай сістэматыкай. Найбольш шырока прадстаўлены назвы таксонаў рангу віду і роду. Запісы базы даных уключаюць асноўныя бібліяграфічныя звесткі пра першасныя крыніцы, якія выкарыстоўвалі гэтыя назвы. Стандартныя скарачэнні (абрэвіятуры) імёнаў аўтараў назваў даюцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры і на аснове даных кнігі «Authors of Plant Names»[2], якія абнаўляюцца і дапаўняюцца.

Сайт і база даных створаны сумесна трыма арганізацыямі: Каралеўскімі батанічнымі садамі К'ю (Index Kewensis), Гербарыем Гарвардскага ўніверсітэта (англ.: Harvard University Herbaria) (Gray Herbarium Index[3]) і Аўстралійскім нацыянальным гербарыем (англ.: Australian National Herbarium) (APNI), якія падалі батанічныя звесткі для гэтага рэсурсу.

Сайт пачаў сваю працу ў 1999 годзе. Доступ да інфармацыі, размешчанай у базе сайта, падаецца бясплатна. Рэсурс паведамляе назвы раслін, якія сустракаліся ў навуковых публікацыях, але не рэгламентуе іх выкарыстанне ў батанічнай наменклатуры.

Падобны праект Index Fungorum[4] змяшчае звесткі пра назвы грыбоў.

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  2. R. K. Brummitt, C. E. Powell. Authors of Plant Names. — Kew: Royal Botanic Gardens, 1992, reprinted 1996. — 732 p. — ISBN 1842460854. Архівавана 14 жніўня 2009.
  3. HUH — Databases Архівавана 17 мая 2008.
  4. CABI Bioscience Databases