Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
25 красавіка 2025 года
253 272 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Беларускі нацыянальны касцюм — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае высокую культурную каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.
Сялянскі беларускі касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, нацыянальны касцюм сялян адлюстроўваў мясцовыя традыцыі і сацыяльны статус асобы, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце можна было прачытаць цэлыя гісторыі. Мяшчанскі і шляхецкі касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць асаблівасцей, якія дазваляюць вызнаваць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мас-спектраметрыя заснавана на вызначэнні масы часціц, што ўтвараюцца пры іанізацыі малекул.
- Для рыб атрада гімнотападобных характэрна наяўнасць электрычных органаў.
- У XIX стагоддзі выявілася, што аксіёма Архімеда выконваецца не заўсёды.
- Адным з самых вядомых выпадкаў літаратурнай інквізіцыі стала пакаранне нашчадкаў і цела кітайскага паэта.
- Гарадскія ўлады Сан-Францыска аплачвалі жыллё для самаабвешчанага імператара Злучаных Штатаў.
- Першым эстонскім нацыянальным балетам стаў «Дамавік».
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
Актуальныя падзеі
- Памёр Папа Рымскі Францыск. (21 красавіка)
- Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю. (16 красавіка)
- Пад абвалам даху начнога клуба ў Санта-Дамінга загінула больш за 220 чалавек. (8 красавіка)
- Аляксандр Авечкін пераўзышоў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайб у рэгуляным сезоне НХЛ. (8 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 1457 да н.э.: Егіпецкі фараон Тутмос III у бітве пры Мегіда перамог валадара Кадзеша.
- 1859: Пачалося будаўніцтва Суэцкага канала.
- 1918: Фракцыя «Менскага беларускага прадстаўніцтва» на пасяджэнні Рады БНР ініцыявала тэлеграму кайзеру Вільгельму II, дзе заяўлялася пра бачанне будучыні Беларусі пад апекай германскай дзяржавы.
- 1943: Савецкі Саюз разарваў дыпламатычныя адносіны з польскім урадам у эміграцыі.
- 1945: Сустрэча на Эльбе каля Таргаў войскаў СССР і ЗША.
- 1991: Удзельнікі палітычнай стачкі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел.
- 2005: Балгарыя і Румынія падпісалі дагавор пра далучэнне да Еўрасаюза.
- 2015: Землетрасенне разбурыла вежу Дхарахара ў Катманду, аб’ект Спісу сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.