Перайсці да зместу

Базілік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Базілік камфорны

Агульны выгляд расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ocimum basilicum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32627
NCBI  39350
EOL  579364
GRIN  t:25478
IPNI  452874-1
TPL  kew-136820

Базілі́к камфо́рны[3], Базілік (Ocimum basilicum) — від кветкавых раслін роду Базілік (Ocimum) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. У Беларусі як вострапрыпраўную расліну вырошчваюць базілік камфорны (Ocimum basilicum). Менавіта апошні, назва якога паходзіць ад грэчаскага basilikos — каралеўскі, праз ўжыванне яго як прыправы і спецыі стаў вядомы пад назваю базіліку.

Радзіма базіліку, верагодна, Іран. Дзякуючы лекавым якасцям яшчэ ў старажытнасці базіліку прыпісвалася чарадзейная моц. У індуізме базілік лічыўся ўлюбёнай раслінай Вішну. Базілік знойдзены пры раскопках егіпецкіх пірамідаў. Мяркуецца, што ў Еўропу базілік патрапіў у IV ст. да н.э. разам з ваярамі Аляксандра Македонскага, якія вярталіся з паходу ў Азію. Ад таго часу базілік пашырыўся ў Міжземнамор’і. Рымляне выкарыстоўвалі базілік пераважна як лекавую расліну, паступова адкрываючы яго вартасці спецыі. У Вялікае Княства Літоўскае базілік патрапіў, верагодна, у XVI стагоддзі з Італіі. У кухарскія кнігі базілік унеслі толькі ў XVIII стагоддзі дзякуючы французскім кухарам, якія адкрылі хутчэй кулінарныя, чым магічныя ўласцівасці базіліка.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 40—60[3] см з галінастым чатырохгранным прамастойным апушаным сцяблом. Лісце простае, супраціўнае, з зубчастым краем, на чаранках. Кветкі ружовага, белага або светла-фіялетавага колеру з адценнямі. Суквецце — гронка. Плод — арэшак.

У наш час базілік як прыправа і спецыя вядомы ва ўсім свеце, але найбольш ужываецца ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі і Грузіі. Дзеля вырабу спецыі выкарыстоўваецца надземная частка расліны, якая валодае прыемным спецыфічным водарам, што абумоўлены высокім утрыманнем эфірнага алею (1,5 %) і дубільных рэчываў (6 %), мае злёгку гаркавы смак. Лісце ўжываецца свежае ды сушанае. Сабранае лісце сушаць пры тэмпературы 30—35 °C, а потым раздрабняюць. Базілік дадаецца ў салаты, соусы (італьянскія salsa verde — зялёны соус, песта, французскі — вінегрэт і г.д.), супы, мясныя (асабліва з бараніны) і рыбныя стравы, стравы з агародніны (спаржы, фасолі), а таксама пры саленні і марынаванні агуркоў, памідораў, кабачкоў, патысонаў, баравікоў, выкарыстоўваецца дзеля аддушкі воцату (крыху свежага лісця дадаецца ў бутэльку з воцатам), араматызацыі таматнага соку. Не камбінуецца з іншымі прыправамі, апроч часнаку. У «Літоўскай гаспадыні» базілік фігуруе як важная прыправа.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б ЭПБ 1983.