Кмен
Кмен | |||||||||||||||||
Кмен звычайны. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Carum L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Кмен[3][4] (Cárum) — род шматгадовых або двугадовых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), з якіх найбольш вядомы від кмен звычайны (Carum carvi), які выкарыстоўваецца ў якасці спецый.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Травяністая расліна. У культуры найбольш пашыраны кмен звычайны — двухгадовая (ёсць і аднагадовыя сарты) эфіраалейная расліна. У першы год утварае мясісты корань з разеткай прыкаранёвага лісця, з якой на другі год развіваецца гладкае галінастае сцябло, што заканчваецца суквеццем — складаным парасонікам. Плады маюць у сабе 3—7 % эфірнага і 18—20 % тлустага тэхнічнага алею.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі роду растуць ва ўмераным і субтрапічным клімаце Еўропы і Азіі.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 30 відаў[5], некаторыя з іх:
- Carum appuanum (Viv.) Grande
- Carum asinorum Litard. & Maire
- Carum atlanticum (Coss. ex Ball) Litard. & Maire
- Carum atrosanguineum Kar. & Kir.
- Carum buriaticum Turcz.
- Carum carvi L. typus[6] — Кмен звычайны
- Carum carvifolium (DC.) Arcang.
- Carum caucasicum (M.B.) Boiss.
- Carum depressum Hartvig & Kit Tan
- Carum diversifolium (DC.) C.B.Clarke
- Carum graecum Boiss. & Heldr.
- Carum grossheimii Schischk.
- Carum heldreichii Boiss.
- Carum iminouakense Quézel
- Carum jahandiezii Litard. & Maire
- Carum komarovii Karjag.
- Carum lacuum Emb.
- Carum leucocoleon Boiss. & A.Huet
- Carum lomatocarum Boiss.
- Carum meifolium (M.B.) Boiss.
- Carum meoides (Griseb.) Halácsy
- Carum multiflorum (Sm.) Boiss.
- Carum pachypodium Candargy
- Carum polyphyllum Boiss. & Balansa ex Boiss.
- Carum proliferum Maire
- Carum rupicola Hartvig & Strid
- Carum saxicolum Albov
- Carum strictum (Griseb.) Boiss.
- Carum verticillatum (L.) W.D.J.Koch
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У ежу спажываюць маладое сцябло і лісце ў салатах або як прыправу да супоў, спажываюць таксама і карані кмену. Насеннем аздабляюць хлебапякарныя, кандытарскія і лікёра-гарэлачныя вырабы, квашаную капусту. Добра расце на сугліністых, угноеных арганікай глебах. Сеюць насеннем з міжрадкоўем 30 см. У першы год у міжрадкоўях вырошчваюць перамежкавыя культуры. Насенне збіраюць на наступны год.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Кмен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.357-358
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 29 паводле The Plant List: Carum Архівавана 3 ліпеня 2013.
- ↑ Звесткі пра род Carum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 46. — 599 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кмен