Перайсці да зместу

Парасонакветныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Apiales)
Парасонакветныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apiales Nakai (1930)

Даччыныя таксоны
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500017
NCBI  4036
EOL  4199
FW  54935

Парасонакветныя (Apiales) — парадак двухдольных раслін, уключаных у групу эвастэрыды II па сістэме класіфікацыі APG II.

Лісце без прылісткаў.

Кветкі дробныя, сабраны ў большасці выпадкаў (у сямейства Парасонавыя) у парасонікі, ці (у сямейства Араліевыя) у шчыткі. Сама кветка правільная, двухполая, з пяцічленнымі ці чатырохчленнымі кругамі, калякветнік надпесцікавы: чашалісцікі вельмі дробныя, у выглядзе зубчыкаў; вяночак свабоднапялёсткавы, у пупышкаскладанні створкавы; тычачкі (5 ці 4) у адным крузе, песцік адзін, складаецца з 5 ці 2 пладалісцікаў; завязь ніжняя, а слупкі свабодныя; вакол асновы слупкоў развіваецца надпесцікавы нектарнікавы дыск.

Колькасць гнёздаў у завязі роўная колькасці пладалісцікаў; у кожным гняздзе знаходзіцца па адной вісячай адваротнай семязавязі. Насенне з вялікім бялком (эндаспермам); зародак невялікі, прамы.

Паводле сістэме APG III у парадак уключаны 7 сямействаў:

Ніжэй прыведзена кладаграма групы asterids, якая паказвае меркаваныя роднасныя адносіны парадку Парасонакветныя паводле сістэмы класіфікацыі APG III (2009)[3]:

asterids  

Кізілакветныя (Cornales)




Верасакветныя (Ericales)


euasterids  
lamiids (euasterids I)

(Garryales)




Агурочнікавыя (Boraginaceae)



Гарычкакветныя (Gentianales)




Паслёнакветныя (Solanales)



Ясноткакветныя (Lamiales)





campanulids (euasterids II)  

(Aquifoliales)




Астракветныя (Asterales)



(Escalloniales)




(Bruniales)




Парасонакветныя (Apiales)




(Paracryphiales)



Варсянкакветныя (Dipsacales)










Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондан: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (Праверана 25 мая 2010)