Перайсці да зместу

Сыраежка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сыраежка

Сыраежка харчовая (Russula vesca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Russula Pers., 1796


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5402
EOL  16727
MB  18493

Сыраежка, Сыравежка[1] (Russula) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка напачатку пукатая, потым распасцёртая, часта лейкападобная, з завернутым краем і сухой, гладкай, часам слізістай скуркай. Пласцінкі прырослыя або свабодныя. Ножка цыліндрычная, цэнтральная, полая. Мякаць звычайна белая, крохкая, шчыльная, у некаторых відаў едкая на смак. Споры акругла-авальныя, шыпаватыя, бясколерныя або жаўтаватыя.

Ядомая.

Адрозніваецца каля 280 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі больш за 65 відаў. Найбольш вядомыя: валуй (Russula foetens), сыраежка балотная (Russula paludosa), сыраежка жоўтая (Russula claroflava), сыраежка крохкая (Russula fragilis), сыраежка пурпурна-чырвоная (Russula obscura), сыраежка харчовая (Russula vesca), падгруздак белы (Russula delica), падгруздак чорны, ці свіння (Russula adusta), сыраежка рудая (Russula decolorans), сыраежка бураватая (Russula heterophylla) і інш. Трапляюцца з ліпеня па верасень у лясах розных тыпаў.

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл.; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.