Пірог
Выгляд
Піро́г — печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкай[1]. Начынка для пірагоў можа быць салодкай (ягады, садавіна, тварог, мак) і несалодкай (гародніна, мяса, рыба).
Рэцэпты пірагоў ёсць практычна ў кожнай нацыянальнай кухні. Існуе вялікая колькасць розных рэцэптаў пірагоў.[2] Цеста для пірагоў можа быць
- дражджавым (здобным або звычайным),
- бісквітным,
- слаёным.
Пірагі могуць быць з разнастайнымі начынкамі, а таксама мець розны знешні выгляд: пірагі бываюць адкрытыя (ватрушка, шарлотка), закрытыя (кулебяка, курнік), паўадкрытыя (расцегай, эчпочмак) і слаёныя (штрудэль).[3]
Пірагі ў розных нацыянальных кухнях
[правіць | правіць зыходнік]- У Францыі шырока распаўсюджаны адкрыты пірог з несалодкага цесту, які называецца кіш.
- У Германіі папулярны нямецкі слівавы пірог — адкрыты фруктовы пірог з начынкай са свежай сіняй слівы на дражджавым або пясочным цесце.
- У ЗША яблычны пірог з’яўляецца адным з нацыянальных сімвалаў. У такія святы як Дзень падзякі і Каляды папулярнымі з’яўляюцца пеканавы і гарбузовы пірагі.
- У Фларыдзе (ЗША) лаймавы пірог мае статус афіцыйнага пірага Фларыды. Статус замацаваны заканадаўча ў 2006 годзе.[4]
- Традыцыйны для шэрагу арабскіх краін плоскі пірог мартабак у XX стагоддзі шырока распаўсюдзіўся таксама ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, у многіх з якіх ўспрымаецца ўжо як уласная нацыянальная страва.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармланне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мн.: БелЭн, 2002. — 784 с. ISBN 985-11-0234-2
- ↑ Смачны і карысны рэцэпт пірага з вішні (руск.)
- ↑ Пірагі(недаступная спасылка). gastronom.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2013. Праверана 9 верасня 2013. (руск.)
- ↑ SB 676 - Official State Pie/Key Lime . Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2012. Праверана 14 жніўня 2006.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пірог