Перайсці да зместу

Гародніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гародніна

Агародніна — від харчовых прадуктаў, кулінарнае паняцце, якім пазначаюць ядомую частку расліны, што вырасла на глебе і не з’яўляецца садавіной, збожжам, арэхам, травой або затаўкай. Агароднінай у шэрагу з пладамі (агурок, тамат) можа быць лісце (салат), сцябло (спаржа), караняплод (морква), кветка (брокалі). Некаторыя прадукты з гародніны звычайна ўжываюцца ў ежу сырымі, тады як іншыя гатуюцца рознымі спосабамі.

Нягледзячы на тое, што большасць моў маюць тэрміны, у шырокім сэнсе аналагічныя адзін аднаму, аднясенне канкрэтных частак раслін у гэтыя катэгорыі залежыць ад мясцовых кулінарных традыцый. Напрыклад, у Бразіліі авакада традыцыйна ўжываецца ў ежу з цукрам як дэсерт або прыкладаецца да малочных кактэйляў, і такім чынам лічыцца фруктам, тады як у Мексіцы і ЗША авакада дадаецца ў салаты і соусы і лічыцца гароднінай.

Гародніна падпадзяляецца на наступныя групы: