Элін
Выгляд
Элін, Гелен | |
---|---|
продак элінаў | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Дзеўкаліён |
Маці | Піра |
Браты і сёстры | Protogeneia[d] і Amphictyon[d] |
Жонка | Арсеіда |
Дзеці | Эол, Дор, Ксуф |
Э́лін, або Ге́лен (грэч. Ελλην) — уладар Фесаліі, міфічны продак элінаў.
У старажытнагрэчаскай міфалогіі Элін быў сынам Дзеўкаліёна і ўнукам Праметэя. Згодна пазнейшай версіі — сынам Зеўса. Ад німфы Арсеіды меў трох сыноў — Эола, Дора і Ксуфа. Эол стаў продкам грэкаў-эалійцаў, Дор — дарыйцаў. Ад Ксуфа нарадзіліся сыны Іон (продак іанійцаў) і Ахей (продак ахейцаў). Магчыма, што легенда пра сыноў Ксуфа мае позняе паўночнае паходжанне, бо ў ранніх тэкстах продкам ахейцаў лічыўся Данай, а іанійцы выводзіліся ад пеласгаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Элин.//Мифы народов мира: Энциклопедия. — М., 2008. С. 1116