Перайсці да зместу

Хрэн звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрэн звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Armoracia rusticana G.Gaertn., B.Mey. & Scherb., 1800

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23044
NCBI  3704
EOL  583956
GRIN  t:4234
IPNI  278747
TPL  kew-2652952

Хрэн звычайны[3] (Armoracia rusticana) — кветкавая расліна роду Хрэн (Armoracia) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вераценападобным галінастым карэнішчам. Сцёблы вышынёй да 1 м, прамастойныя, галінастыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, даўжыня 30—100 см, чаранковае, каля асновы звужанае, ніжняе сцябловае на кароткіх чаранках, рассечанае або перыста-раздзельнае, верхняе — сядзячае, падоўжанае. Кветкі белыя, духмяныя. Плод — стручочак. Насенне звычайна не ўтвараецца, размнажэнне вегетатыўнае.

Багаты мінеральнымі солямі. Карані маюць у сабе 79 мг% натрыю, 579 мг% калію, 119 мг% кальцыю, 35,3 мг% магнію, 2 мг% жалеза, 0,14 мг% медзі, 70 мг% фосфару, 212 мг% серы, 18,8 мг% хлору, да 200 мг% вітаміну С, а таксама фітанцыды.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўразіі, на тэрыторыі Беларусі трапляецца ўздоўж дарог, на берагах рэк і азёр, каля жылля. Культывуецца.

Карэнішча хрэну

Цёртае карэнішча хрэну ўжываюць як вельмі вострую прыправу да розных страў. Зялёнае лісце ўжываюць пры засольванні агуркоў. Фітанцыды, якімі багатая расліна, засцерагаюць арганізм чалавека ад захворвання.

У культуры — аднагадовыя і двухгадовыя расліны.

Хрэн — холадаўстойлівая расліна, патрабавальная да вільгаці. Аднак на ўчастках з высокім узроўнем грунтавых водаў садзіць яго не трэба. Найбольш прыдатныя супясчаныя і сугліністыя дзярнова-падзолістыя глебы, а таксама чарназёмы і асушаныя тарфянікі. Лепшыя папярэднікі — прапашныя культуры, вырашчаныя на арганічных угнаеннях. Карані, што застаюцца ў зямлі, засмечваюць глебу, таму хрэн вырошчваюць на пазасевазваротных участках. Размнажаюць хрэн каранёвымі чаранкамі гадавога прыросту. Высаджваюць чаранкі рана вясной нахілена пад вуглом 45° на адлегласці 25—30 см, шырыня міжрадкоўяў 70—80 см. Зямлю вакол чаранка шчыльна абціскаюць, пасля чаго ўчастак паліваюць і засыпаюць перагноем.

Убіраюць хрэн позна ўвосень, калі пачынае адміраць лісце, падкопваючы карэнішчы. Бакавое карэнне абразаюць, пакідаюць чаранкі даўжынёй 25—40 см і таўшчынёй 1 см. Захоўваюць у падвалах або прыкопваюць у зямлю.

Для ачысткі ўчастка ад хрэну рэкамендуецца пасля яго высаджваць кармавыя або сталовыя буракі, потым капусту. Пасля капусты неабходна сеяць траву.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 18. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Хрен обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)