Нарвежская мова
Нарвежская мова | |
---|---|
Саманазва | norsk |
Краіны | Нарвегія |
Афіцыйны статус | Нарвегія (дзве афіцыйныя мовы — букмал і нюнорск) |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Букмал і нюнорск рэгулююцца Нарвежскім моўным саветам (Norsk språkråd); рыксмал рэгулюецца Нарвежскай акадэміяй |
Агульная колькасць носьбітаў | 4,6 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | нор 506 |
ISO 639-1 |
no — нарвежская nb — букмал nn — нюнорск |
ISO 639-2 |
nor — нарвежская nob — букмал nno — нюнорск |
ISO 639-3 |
nor — нарвежская nob — букмал nno — нюнорск |
Ethnologue | nor |
LINGUIST List | nor |
ABS ASCL | 1503 |
IETF | no |
Glottolog | norw1258 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Нарвежская мова (нарв. norsk [nɔʂːk]) — мова германскай групы, афіцыйная мова Нарвегіі.
Гістарычная нарвежская мова найбольш блізкая да фарэрскай і ісландскай моў. Аднак дзякуючы значнаму ўплыву дацкай мовы і некатораму ўплыву шведскай, нарвежская ў цэлым блізкая і да гэтых моў. Больш сучасная класіфікацыя адносіць нарвежскую разам з дацкай і шведскай у групу мацерыковых скандынаўскіх моў, у адрозненне ад астраўных скандынаўскіх моў.
Гісторыю нарвежскай мовы падзяляюць на 2 перыяды: старажытнанарвежскі (з IX ст.) і нованарвежскі (з 1525). 3 1380 (пасля далучэння Нарвегіі да Даніі) пачала распаўсюджвацца дацкая пісьмовая мова, якая ў XVI ст. атрымала статус афіцыйнай мовы. У выніку значнага ўплыву нарвежскага субстрату адбылося адасабленне дацка-нарвежскай літаратурнай мовы, якая ў XIX ст. атрымала назву рыксмал. Другі варыянт літаратурнай нарвежскай мовы — лансмал, створаны ў XIX ст. І. Осэнам на аснове сінтэзу мясцовых дыялектаў. У 1929 годзе рыксмал і лансмал былі афіцыйна перайменаваны ў букмал і нюнорск.
Найбольш пашыраны букмал, блізкі па структуры да дацкай мовы. Асноўныя адрозненні букмала ад сучаснай дацкай мовы: музычны націск, частае выкарыстанне дыфтонгаў на месцы дацкіх манафтонгаў, глухія змычныя зычныя пасля галосных, сістэма трох родаў.
Пісьменства на аснове лацінскага алфавіта. Найбольш старажытныя помнікі — рунічныя надпісы «эпохі вікінгаў» і рукапісныя помнікі 2-й пал. XII ст. (законы, легенды і інш.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нарвежская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 159.