Gecko
Выгляд
Gecko | |
---|---|
Тып | Рухавік браўзера |
Аўтар | Netscape[d] |
Распрацоўшчык | Mozilla Foundation / Mozilla Corporation |
Напісана на | C++ |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавае ПЗ |
Першы выпуск | 1998 |
Апошняя версія | 106.0.5 (4 лістапада 2022) |
Ліцэнзія | MPL / GPL / LGPL |
Сайт | wiki.mozilla.org/Gecko:H… |
Gecko ([ˈgɛkəʊ]) — гэта свабодны рухавік вываду вэб-старонак (англ.: layout engine) браўзераў Mozilla Firefox, Netscape і іншых. Старыя назвы — «Raptor» і «NGLayout». Галоўная канцэпцыя Gecko складаецца ў падтрымцы адкрытых стандартаў Інтэрнэту, такіх як HTML, CSS, W3C DOM, XML 1.0 і JavaScript. Іншая канцэпцыя — кросплатформавасць. На сённяшні дзень Gecko працуе на аперацыйных сістэмах Linux, Mac OS X, FreeBSD і Microsoft Windows, а таксама на Solaris, HP-UX, AIX, Irix, OS/2, OpenVMS, BeOS, Amiga і іншых.[1]
Gecko мае падтрымку XUL (XML User Interface Language), створанага спецыяльна для яго XML-мовы апісання карыстальніцкага інтэрфейсу. На XUL напісаны ўсе асноўныя прадукты сямейства Mozilla.
Падтрымка стандартаў
[правіць | правіць зыходнік]- XHTML 1.1
- HTML 4.0 (часткова HTML 5)
- CSS 2.1 (часткова CSS 3)
- XML 1.0
- JavaScript 1.8.2
- DOM 1/2 (часткова DOM 3)
- Unicode
- SVG
- MathML
- RDF
- HTTP
- FTP
- SSL
- OJI
Кампаненты рухавіка
[правіць | правіць зыходнік]- Сінтаксічны аналізатар (parser) для HTML і XML
- Рухавік для вёрсткі (layout engine) з мадэллю кантэнту (content model)
- Стылявая сістэма (апрацоўвае CSS)
- Інтэрпрэтатар JavaScript (SpiderMonkey)
- Графічная бібліятэка (image library)
- Сеткавая бібліятэка (Necko)
- Набор віджэтаў і бібліятэк для візуалізацыі графікі, спецыфічных для платформы (Win32, X, і Mac)
- Бібліятэка для кіравання перавагамі карыстальнікаў
- Mozilla Plug-in API (NPAPI), выкарыстоўваны для падтрымкі інтэрфейсу ўбудоў для браўзера Navigator
- Open Java Interface (OJI), з падтрымкай віртуальнай машыны Java (JVM) кампаніі Sun
- Унутраны інтэрфейс інфраструктуры апісання рэсурсаў (RDF)
- Бібліятэка для адлюстравання шрыфтоў
- Бібліятэка сродкаў абароны (NSS)
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]- Gecko рэдка выкарыстоўваецца на мабільных прыладах, саступаючы іншаму свабоднаму рухавіку — WebKit.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Firefox — вэб-браўзер, які распрацоўваецца Mozilla Foundation
- Thunderbird — паштовы кліент Mozilla
- Sunbird — аўтаномны каляндар і планіроўшчык Mozilla
- SeaMonkey — набор праграм для працы ў Інтэрнэце — вэб-браўзер, паштовы кліент (блізкі да Thunderbird), IRC-кліент ChatZilla, рэдактар HTML SeaMonkey Composer
- Minimo — браўзер, адаптаваны пад пераносныя прылады
- Konqueror — свабодны вэб-браўзер і файлавы менеджар
- Salamander
- K-Meleon — вэб-браўзер
- InstantBird — праграма для імгненнага абмену тэкставымі паведамленнямі праз мноства вядомых пратаколаў і службаў.
Зноскі
- ↑ General questions (англ.)(недаступная спасылка). Mozilla Build FAQ. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 21 верасня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Gecko у MozillaWiki
- Mozilla Layout Engine
- World Wide Web Consortium
- Гісторыя Firefox і Mozilla і іншых браўзераў на часавай шкале (PDF)
- Крысціян Макінтош. Gecko падабаецца распрацоўнікам . Адкрытыя Сістэмы / Computerworld Расія (21 чэрвеня 1999). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 21 верасня 2012.