Перайсці да зместу

Mozilla Foundation

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Mozilla Corporation)
Mozilla Foundation
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя
Кіраўнік Mitchell Baker[d]
Заснаванне
Дата заснавання 15 ліпеня 2003
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне[1]
Абарот
  • 49,7 млн $ (2022)[2]
Член у
foundation.mozilla.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Mozilla Foundation — амерыканская некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў ліпені 2003 года для падтрымкі і кіраўніцтва праектам Mozilla. Арганізацыя рэгулюе развіццё праекта, кіруе ключавой інфраструктурай і кантралюе гандлёвыя маркі і аўтарскія правы Mozilla. Mozilla Foundation знаходзіцца ў горадзе Маўнтын-В’ю ў Крамянёвай даліне.

Mozilla Foundation апісвае сябе як «некамерцыйную арганізацыю, якая спрыяе адкрытасці, інавацыям і ўдзелу ў Інтэрнэце».[6] Mozilla Foundation кіруецца Маніфестам Mozilla, у якім пералічваюцца 10 прынцыпаў, якія, на думку Mozilla, «з’яўляюцца крытычна важнымі для таго, каб Інтэрнэт працягваў прыносіць карысць грамадскаму дабру, а таксама камерцыйным аспектам жыцця».[7]

Уваход у былы офіс Mozilla Foundation і Mozilla Corporation у Маунцін-Вью [8]

23 лютага 1998 г. кампанія Netscape стварыла Mozilla Organization для каардынацыі распрацоўкі Mozilla Application Suite.[9][10] У 2003 годзе тагачасны уласнік Netscape кампанія AOL рэзка скараціла свой удзел у Mozilla Organization, таму 15 ліпеня 2003 г. была заснаваная арганізацыя Mozilla Foundation, каб Mozilla магла выжыць без Netscape. Кампанія AOL дапамагла у першапачатковым стварэнні Mozilla Foundation: перадала апаратнае забеспячэнне і інтэлектуальную ўласнасць новай арганізацыі, наняла каманду з трох чалавек на працягу першых трох месяцаў існавання і далей ахвяравала 2 мільёны долараў на працягу двух гадоў.[11]

Даччыныя кампаніі

[правіць | правіць зыходнік]

3 жніўня 2005 г. Mozilla Foundation абвясціла аб стварэнні Mozilla Corporation, якая апісваецца як «падаткаабкладаемая даччыная кампанія, якая служыць некамерцыйным і грамадскім мэтам сваёй бацькоўскай кампаніі, Mozilla Foundation, і якая будзе адказваць за распрацоўку прадуктаў, маркетынг і распаўсюджванне прадуктаў Mozilla». У адрозненне ад Mozilla Foundation, Mozilla Corporation з’яўляецца камерцыйнай, што дае ёй значна большую свабоду ў атрыманні даходаў і бізнес-дзейнасці, якой яна можа займацца. З 2004 па 2014 гады большая частка даходаў паходзіла ад пагаднення з Google, якое прадугледжвала, што пошукавай сістэмай па змаўчанні ў вэб-браўзеры Firefox будзе Google Search. У лістападзе 2014 года Mozilla падпісала пяцігадовае партнёрства з Yahoo, у выніку чаго Yahoo! Пошук стала пошукавай сістэмай па змаўчанні для Firefox у ЗША. Яндэкс-пошук з’яўляецца стандартным для Firefox у Расіі, а Baidu ў Кітаі.

У лістападзе 2017 года Mozilla скасавала пагадненне з Yahoo на два гады раней, чым планавалася. Нягледзячы на тое, што рашэнню скасаваць пагадненне прыпісалі мноства фактараў, у тым ліку некаторыя згадкі аб зніжэнні даходаў Mozilla, верагодна, штуршок быў звязаны з нядаўнім набыццём Yahoo кампаніямі Verizon і Oath.

Beijing Mozilla Online Ltd або Mozilla China — гэта камерцыйная даччыная кампанія Mozilla Foundation, якая дапамагае прасоўваць прадукты Mozilla у Кітаі. Была заснавана 4 сакавіка 2005 г.

MZLA Technologies Corporation

[правіць | правіць зыходнік]

28 студзеня 2020 г. Mozilla Foundation абвясціла, што з гэтага часу Mozilla Thunderbird будзе распрацоўвацца яе даччыной кампаніяй MZLA Technologies Corporation, каб мець магчымасці прапаноўваць новыя прадукты і паслугі, а таксама атрымліваць прыбытак не толькі праз ахвяраванні.[12]

Зноскі

  1. National Software Reference Library
  2. Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 1 лістапада 2024.
  3. Open Science Projects Collaborate on Joint Roadmap — 2018. Праверана 18 мая 2018.
  4. https://www.w3.org/Consortium/Member/List Праверана 11 чэрвеня 2019.
  5. https://foundation.rust-lang.org/members/ Праверана 9 лютага 2021.
  6. The Mozilla Foundation. Mozilla Foundation.
  7. The Mozilla Manifesto. Mozilla Foundation.
  8. Mozilla moves out of Mountain View San Francisco Chronicle
  9. "Netscape Announces Mozilla.org, a Dedicated Team and Web Site Supporting Development of Free Client Source Code". Архівавана з арыгінала 6 ліпеня 1998. Праверана 1 ліпеня 2023.
  10. Netscape Accelerates Communicator Evolution With First Release Of Next-Generation Communicator Source Code To Developer Community Via mozilla.org. Netscape. Архівавана з першакрыніцы November 5, 2002.
  11. mozilla.org Announces Launch of the Mozilla Foundation to Lead Open Source Browser Efforts. Mozilla Foundation.
  12. Thunderbird's New Home (англ.). The Mozilla Thunderbird Blog (28 студзеня 2020).