Перайсці да зместу

Blink

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Blink — гэта рухавік браўзера, распрацаваны ў рамках праекта Chromium з удзелам Google, Meta, Microsoft, Opera Software, Adobe, Intel, IBM, Samsung і іншых.[1] Упершыню быў анансаваны ў красавіку 2013 года.[2]

Blink з’яўляецца форкам WebCore — кампанента WebKit. Ён выкарыстоўваецца ў Chrome, пачынаючы з версіі 28, Microsoft Edge, пачынаючы з версіі 79, Opera (15+), Vivaldi, Brave, Amazon Silk і іншых браўзерах і фрэймворках на аснове Chromium.

Рухавік Blink мае наступныя кампаненты:

  • Механізмы візуалізацыі DOM, HTML DOM і CSS
  • Рэалізацыя Web IDL
  • Графічны рухавік Skia — робіць выклікі асноўнай графічнай бібліятэкі (напрыклад, OpenGL, Vulkan, DirectX і г.д.), якая залежыць ад платформы
  • Рухавік JavaScript V8

Blink рэалізаваны на сямі платформах: Windows, macOS, Linux, ChromeOS, Fuchsia, Android і Android WebView. Таксама неафіцыйна падтрымліваецца ў FreeBSD і OpenBSD.

Версіі Chromium для iOS працягваюць выкарыстоўваць рухавік візуалізацыі WebKit WebCore.[3]

Зноскі

  1. AUTHORS - chromium/src.git - Git at Google (англ.). googlesource.org. Праверана 29 студзеня 2023.
  2. Blink: A rendering engine for the Chromium project (англ.). The Chromium Blog. Праверана 29 студзеня 2023.
  3. EMIL PROTALINSKI. Google's Blink Q&A: New rendering engine will replace WebKit on all platforms in 10 weeks with Chrome 28 (англ.). thenextweb.com (4 красавіка 2013). Праверана 29 студзеня 2023.