Кансорцыум Сусветнага павуціння
World Wide Web Consortium | |
---|---|
![]() | |
Тып | кансорцыум |
Заснаванне | кастрычнік 1994 |
Заснавальнікі | Цім Бернерс-Лі |
Краіна | |
Размяшчэнне |
МІТ/CSAIL — ЗША ERCIM — Францыя Універсітэт Кэё — Японія Бэйханскі ўніверсітэт — Кітай |
Адрас | |
Галіна | World Wide Web |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Leading the Web to its full potential і Un seul web partout et pour tous[3] |
Даччыныя кампаніі | Improving Web Advertising Business Group[d], WebAssembly[d] і Schema.org[d] |
Сайт | w3.org |
Кансорцыум Сусветнага павуціння (англ.: World Wide Web Consortium, W3C) — міжнародная арганізацыя, якая распрацоўвае і ўкараняе тэхналагічныя стандарты для Сусветнага Павуціння. Заснавальнікам і дырэктарам кансорцыума з'яўляецца сэр Цім Бернерс-Лі[4], аўтар шматлікіх распрацовак у галіне інфармацыйных тэхналогій. Кансорцыум складаецца з арганізацый-членаў, мэтай якіх з'яўляецца сумесная распрацоўка стандартаў World Wide Web. Па стане на 14 красавіка 2015 г., кансорцыум складаецца з 397 членаў[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кансорцыум Сусветнага павуціння быў заснаваны Цімам Бернерсам-Лі ў кастрычніку 1994 г., пасля таго як ён пакінуў працу ў Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях (CERN). Месцам заснавання з'яўляецца Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Падтрымлівалі заснаванне Еўрапейская камісія і Агенцтва па перспектыўных абаронных навукова-даследчых распрацоўках ЗША (DARPA).[4]
W3C спрабуе дасягнуць пагаднення паміж членамі індустрыі ў прыняцці новых стандартаў. Ранейшыя версіі HTML, якія выкарыстоўвалі розныя кампаніі, былі несумяшчальнымі, што прыводзіла да некарэктнага адлюстроўвання вэб-старонак. Каб унесці аднастайнасць, кансорцыум прапанаваў кампаніям прытрымлівацца адзіных правілаў і стандартаў.
Планавалася, што CERN будзе валодаць еўрапейскай галіной W3C, аднак CERN вырашыў сканцэнтравацца на фізіцы элементарных часціц, а не на інфармацыйных тэхналогіях. У красавіку 1995 г. уладальнікам еўрапейскай галіны W3C стаў Дзяржаўны інстытут даследванняў у інфарматыцы і аўтаматыцы Францыі (INRIA). Японская галіна W3C запрацавала ў верасні 1996 г. ва Універсітэце Кэё. Пачынаючы з 1997 года, W3C адчыніў 18 сваіх прадстаўніцтваў па ўсім свеце.
Зараз кансорцыум сумесна адмініструюць чатыры арганізацыі: Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Еўрапейскі кансорцыум па інфарматыцы і матэматыцы, Універсітэт Кэё і Бэйханскі ўніверсітэт.[6]
Выкарыстанне рэкамендацый
[правіць | правіць зыходнік]Рэкамендацыі кансорцыума адкрытыя, гэта значыць не абароненыя патэнтамі і могуць укараняцца любым чалавекам без усялякіх фінансавых адлічэнняў кансорцыуму. У адрозненне ад іншых арганізацый, якія займаюцца распрацоўкай стандартаў для Інтэрнэту, Кансорцыум Сусветнага павуціння не мае праграм сертыфікацыі на адпаведнасць рэкамендацыям кансорцыума і не плануе іх ўводзіць, таму рэкамендацыі W3C атрымалі значна большае распаўсюджванне, чым стандарты любых іншых арганізацый. У той жа час, з-за адсутнасці сертыфікацыі шматлікія вытворцы выконваюць рэкамендацыі толькі часткова.
Працэс стандартызацыі
[правіць | правіць зыходнік]Часам, калі спецыфікацыя становіцца занадта вялікай, яна разбіваецца на незалежныя модулі, якія могуць распрацоўвацца розны перыяд часу. Кожнае наступнае выданне модуля ці спецыфікацыі завецца узроўнем (англ.: Level) і пазначаецца цэлым лікам пасля назвы (напрыклад CSS3 = Узровень 3). Змены, якія адбываюцца на кожным узроўні, пазначаюцца лічбай пасля кропкі (CSS2.1 = Версія 1).
Любы стандарт W3C праходзіць наступныя стадыі ўзгаднення:[7]
Працоўны праект (Working Draft)
[правіць | правіць зыходнік]Пасля збору інфармацыі ад рэдактараў і абмеркавання, спецыфікацыя можа быць апублікавана ў якасці працоўнага праекта для разгляду з боку супольнасці. Гэта першая публічна даступная версія спецыфікацыі. Прымаюцца любыя каментары, але няма гарантый, што пасля іх будуць прадпрынятыя якія-небудзь дзеянні.
На гэтым этапе дакумент, хутчэй за ўсё, мае вялікія адрозненні ў параўнанні з канчатковай версіяй.
Магчымая рэкамендацыя (Candidate Recommendation)
[правіць | правіць зыходнік]Магчымая рэкамендацыя спецыфікацыі больш поўная за чарнавік. На гэтым этапе працоўная група прызнае, што стандарт робіць тое, што ад яго патрабуецца. Адной з мэтаў гэтага этапу з'яўляецца атрыманне дапамогі ад супольнасці распрацоўшчыкаў.
Дакумент можа змяняцца і далей, але істотныя функцыі застаюцца нязменнымі.
Прапанаваная рэкамендацыя (Proposed Recommendation)
[правіць | правіць зыходнік]Варыянтам стандарту на ўзроўні прапанаванай рэкамендацыі дакумент робіцца пасля праходжання папярэдніх этапаў. Карыстальнікі ужо ўнеслі свае прапановы, а аўтары — змены ў стандарт. Дакумент падаецца на канчатковае сцвярджэнне Кансультатыўнаму савету W3C.
Гэты этап з'яўляецца асабліва важным, звычайна на ім не ўносяцца істотныя змены ў стандарт.
Рэкамендацыя W3C (W3C Recommendation)
[правіць | правіць зыходнік]Гэта апошні этап развіцця стандарту. Стандарт ужо прайшоў шырокі агляд і тэставанне як у тэарэтычных, так і ў практычных умовах. На гэтым этапе стандарт ужо ўхвалены W3C для шырокага выкарыстоўвання ў адпаведнай вобласці.
Наступныя змены
[правіць | правіць зыходнік]Рэкамендацыі могуць абнаўляцца пазней асобна апублікаванымі выпраўленнямі, якія адлюстроўваюць досыць істотныя змены, зробленыя з часу апошняй публікацыі. W3C таксама публікуе розныя віды інфармацыйных нататак, не прызначаных для разгляду ў якасці стандарту.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У 2012-2013 гг. W3C пачаў працаваць над прапановай дадаць у HTML5 API для DRM (Encrypted Media Extensions), што было сустрэта вельмі негатыўна тымі, хто лічыць адной з галоўных уласцівасцяў вэб-стандартаў адкрытасць, ці незалежнасць ад пэўнага пастаўшчыка праграмнага ці апаратнага забяспячэння. [8][9][10][11][12]
Зноскі
- ↑ https://www.w3.org/Consortium/Legal/2002/ipr-notice-20021231 Праверана 10 ліпеня 2022.
- ↑ https://www.w3.org/staff/ Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ https://www.w3c.fr/a-propos-du-w3c-france/la-mission-du-w3c/
- ↑ а б World Wide Web Consortium (W3C). About the Consortium (англ.).
- ↑ W3C — Current Members (англ.).
- ↑ Facts about W3C (англ.).
- ↑ 7 W3C Technical Report Development Process (англ.).
- ↑ Cory Doctorow. What I wish Tim Berners-Lee understood about DRM (англ.). Technology blog at guardian.co.uk (12 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 20 сакавіка 2013.
- ↑ Glyn Moody. BBC Attacks the Open Web, GNU/Linux in Danger (англ.). Open Enterprise blog at Computerworld (13 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 20 сакавіка 2013.
- ↑ Scott Gilbertson. DRM for the Web? Say It Ain’t So (англ.)(недаступная спасылка). Webmonkey. Condé Nast (12 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 21 сакавіка 2013.
- ↑ Tell W3C: We don't want the Hollyweb (англ.). Defective by Design. Free Software Foundation (1 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
- ↑ Danny O'Brien. Lowering Your Standards: DRM and the Future of the W3C . Electronic Frontier Foundation (1 кастрычніка 2013). Праверана 3 кастрычніка 2013.