Шоа (арабы)
Шоа (شوا) | |
Фота 1918 г.
| |
Агульная колькасць | 4 101 000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Цэнтральная Афрыка, Заходняя Афрыка |
Мова | арабская мова |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | іншыя арабы |
Шоа, шау, або шува (араб. شوا), таксама адносяцца да бакара (араб. البقارة) — культурна-моўная група арабаў у Афрыцы. Жывуць у Чадзе, Камеруне, ЦАР, Нігеры. Агульная колькасць (2023 г.) — 4 101 000 чалавек.[1]
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Назва шоа паходзіць ад наймення возера Чад, вакол якога першасна рассяляліся прадстаўнікі групы. Іх таксама адносяць да лінгвістычнай групы бакара (літаральна «пастухі»), якая аб'ядноўвае шоа з суданскімі групамі арабаў, што лічацца нашчадкамі арабаў з мясцовымі афрыканскімі народамі. Шоа падзяляюцца на некалькі плямёнаў з асабістай генеалогіяй.
Паводле паданняў саміх шоа, іх продкамі былі бедуіны, што перасяліліся ў Цэнтральную Афрыку з Аравіі праз тэрыторыі сучасных Егіпта і Судана. Як асобная група яны маглі сфарміравацца ў XVII ст. у выніку змяшэння з фульбэ.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Чадскія арабы традыцыйна сумяшчаюць паўкачавую жывёлагадоўлю з абрашальным земляробствам. Трымаюць кароў, авечак, коз. Шоанская парода кароў адрозніваецца невялікімі памерамі і цягавітасцю. Вырошчваюць проса, бавоўнік, арахіс, гародніну. Шоа — выдатныя рамеснікі, асабліва славяцца перапрацоўкай металаў. У мінулым важную ролю адыгрываў пасрэдніцкі гандаль з суседнімі плямёнамі, у тым ліку рабамі. Афіцыйна рабства было забаронена ў канцы XIX ст.
Шоа звычайна селяцца ўздоўж водных крыніц, што дазваляе ім адначасова займацца як жывёлагадоўляй, так і земляробствам. Хаця земляробства мае найбольш важную ролю, трыманне статкаў дае значны прэстыж, паколькі свойская жывёла разглядаецца як сімвал эканамічнага дабрабыту. Распаўсюджаны часовая арэнда сельскагаспадарчых зямель або займанне зямельных надзелаў у абмен на прадукты і паслугі. У паўночным Камеруне такая практыка прывяла да працяглага канфлікту з катока, фармальнымі маёмаснікамі зямель. У іншых месцах назіраюцца канфлікты з іншаэтнічнымі жывёлагадоўцамі з-за вадапояў. Жывуць у плеценых каркасных хацінах, часцяком абмазаных глінай.
Аснова традыцыйнага грамадства — племя, што злучае асобныя сем'і з агульным паходжаннем па мужчынскай лініі. Знутры плямёны сацыяльна не аднастайныя. Вылучаюцца пашыраныя сем'і з высокім і нізкім статусам, вызначаным паходжаннем. Улада шэйхаў, правадыроў плямён, перадаецца па спадчыне. Распаўсюджана палігінія, калі мужчына мае права мець да 4 жонак. Дзеці ад шлюбаў з прадстаўніцамі мясцовых народаў заўсёды ніжэй па статусу за дзяцей ад арабскіх жанчын.
Асноўная рэлігія — іслам суніцкага кірунку. Тым не меней, распаўсюджаны вера ў злых і добрых духаў, фантастычных істот, магію.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Arabs People in Chad
- Thomas E. Levy, Augustin F.C. Holl Migrations, Ethnogenesis, and Settlement Dynamics: Israelites in Iron Age Canaan and Shuwa-Arabs in the Chad Basin
- Patrice Pahimi Taxation and the dynamics of cross-border migration between Cameroon, Chad and Nigeria in the colonial and postcolonial period
- Peoples of the North
- Fongnzossie Fedoung, Evariste, Tize Zra, Christine Fernande Nyangono Biyegue, Achille Nouga Bissoue, Suzanne Baraye, and Nole Tsabang. 2018. "Herbal Cosmetics Knowledge of Arab-Choa and Kotoko Ethnic Groups in the Semi-Arid Areas of Far North Cameroon: Ethnobotanical Assessment and Phytochemical Review" Cosmetics 5, no. 2:31