Перайсці да зместу

Заходняя Афрыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходняя Афрыка
Выява
Кантынент Афрыка
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Афрыка
Колькасць насельніцтва
  • 429 459 920 чал. (2023)[1]
Мяжуе з Паўночная Афрыка, Цэнтральная Афрыка і Атлантычны акіян
Вывучаецца ў West African studies[d]
Карта месцазнаходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Захо́дняя А́фрыка — умоўная назва часткі Афрыканскага кантынента, якая знаходзіцца на поўначы ад Гвінейскага заліва, і на поўдзень ад Сахары. Уключае абшары заходняга Сахелю, заходняга Судану; часткова тэрыторыя Заходняй Афрыкі занятыя трапічнымі лясамі.

Паводле класіфікацыі ААН да Заходняй Афрыкі адносяцца наступныя краіны:

Часам да Заходняй Афрыкі адносяць і Заходнюю Сахару, Чад і Камерун.

Тэрыторыя Заходняй Афрыкі пераважна занятая раўнінамі (каля 300 м над узроўнем мора), тэрыторыі, якія ўздымаюцца вышэй, месцяцца толькі лакальна (самыя высокія ў Сьера-Леонэ і Камеруне). Клімат у асноўным паўсухі, расліннасць саванная, сухая пара цягнецца з лістапада да сакавіка. Трапічныя лясы сустракаюцца толькі на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва, і на тэрыторыі Нігерыі і Камеруна. На паўночнай тэрыторыі Заходняй Афрыкі, у зоне Сахелю, прылягаючай да Сахары, расліннасць паўпустыная, у асноўным уздоўж рэк.

Праз Заходнюю Афрыку працякаюць некалькі вялікіх рэк:

На мяжы з Сахарай жывуць берберы і маўры з больш светлай скурай, на поўдні — нігера-кардафанскія народнасці. Значная колькасць насельніцтва Заходняй Афрыкі вызнае мясцовыя веравызнанні, таксама існуюць мусульмане, на ўзбярэжжы хрысціяне, якія з’явіліся ў выніку місіянерскай дзейнасці.

  1. (unspecified title)World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.