Хайкоу
Горад
Хайкоу
海口市
| ||||||||||||||||||||||
Хайко́у, Хайкоў[2] (кіт.: 海口市) — горад, адміністрацыйны цэнтр кітайскай правінцыі Хайнань. Насельніцтва (2010 г.) — 2 046 189 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хайкоу знаходзіцца на поўначы вострава Хайнань ля ўзбярэжжа бухты Хайкоу ў 2280 км на паўднёвы захад ад Пекіна і 7761 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Частка тэрыторыі горада месціцца на невялікіх астравах у моры. Агульная плошча, якая знаходзіцца пад гарадскім кіраваннем, — 2304,84 км², але ў яе склад таксама ўваходзяць суседнія селькагаспадарчыя і прамысловыя тэрыторыі. У межах Хайкоу некалькі маляўнічых пясчаных пляжаў.
Клімат горада Хайкоу з’яўляецца пераходным ад субтрапічнага да трапічнага, дастаткова вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня — ад +25,5° C да 33,1° C, студзеня — ад +15,4° C да 21° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1652,1 мм. Найбольш дажджлівая пара цягнецца з пачатку чэрвеня да канца верасня.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кітайскія гісторыкі лічаць, што Хайкоу быў заснаваны ўжо ў часы імперыі Хань і з’яўляўся галоўным портам для кітайскага адміністрацыйнага цэнтра Хайнаня, К’юнгшаня (зараз уваходзіць у склад Хайкоу). Сама назва горада значыць «порт» або «бухта». Але ў дакументах яго назва пачала ўзгадвацца толькі ў эпоху імперыі Мін. Ён адыгрываў значную ролю ў гандлі паміж востравам Хайнань і мацерыковым Кітаем, а таксама з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Палітыка абмежавання кантактаў з іншаземцамі, якую ў далейшым праводзіла маньчжурская дынастыя, прывяла да часовага заняпаду. Але пасля адкрыцця порта для іншаземных караблёў у 1858 г. Хайкоу хутка рос і з цягам часу ператварыўся ў галоўны эканамічны цэнтр вострава Хайнань.
У 1988 г. Хайкоу быў абвешчаны адміністрацыйным цэнтрам утворанай правінцыі Хайнань.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Хайкоу — важны транспартны і фінансавы цэнтр правінцыі Хайнань. Тут працуюць глыбакаводны порт, міжнародны аэрапорт, ідзе будоўля хуткаснай чыгункі. Прамысловыя прадпрымствы Хайкоу вырабляюць аўтамабілі, вырабы з гумы, фармацэўтыку, перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю. Важную галіну гарадской эканомікі складае турызм. На поўдні горада дзейнічае свабодная гандлёвая зона (1,93 км²).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Alhambra[d], ЗША (5 кастрычніка 1994)[3]
- DuPont[d], ЗША (21 сакавіка 2010)[3]
- Lakewood[d], ЗША (28 чэрвеня 2006)[3]
- Lapu-Lapu[d], Філіпіны (18 ліпеня 1997)[3]
- North Lombok[d], Інданезія (25 ліпеня 2017)
- Seogwipo[d], Паўднёвая Карэя (17 лістапада 1999)[3]
- Аклахома-Сіці, ЗША (20 лістапада 1992)[3][4][…]
- Анталья, Турцыя (22 лістапада 2010)[4][5]
- Востраў Сал, Каба-Вердэ (18 кастрычніка 2009)[3]
- Вікторыя, Сейшэльскія Астравы (25 ліпеня 2007)[3][4]
- Ганалулу, ЗША (27 лютага 1985)[6]
- Гдыня, Польшча (24 красавіка 2006)[3][4][…]
- Гродна, Беларусь (4 жніўня 2022)[4]
- Дарвін, Аўстралія (5 верасня 1990)[3][4]
- Дуброўнік, Харватыя (21 красавіка 2013)[3]
- Занзібар, Танзанія (30 кастрычніка 1997)[3][4]
- Канкун, Мексіка (5 ліпеня 2010)[3]
- Каны, Францыя (18 лістапада 1997)[3]
- Кусама, Фінляндыя (22 чэрвеня 2006)[3]
- Маўі, ЗША (15 кастрычніка 2007)[3]
- Модзіін[d], Ізраіль
- Перт, Вялікабрытанія (3 лютага 1992)[3][4]
- Сен-Назер, Францыя (27 чэрвеня 1992)[3][4]
- Сянтань[d], Кітай (2 лістапада 1998)[7]
- Уладзімір, Расія (26 верасня 2007)[4][8][…]
- Хабараўск, Расія (22 лютага 2011)[3]
- / Ялта, Украіна / Расія (17 лістапада 2004)[3]
- Янгон, М’янма (16 чэрвеня 2017)[4]
Зноскі
- ↑ а б 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у http://enfaohn.hainan.gov.cn/swsqwywb/wsqwbgsSR/wsqwbgsLP/WQDomestic/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://enfaohn.hainan.gov.cn/wsbSR/wsbSC/index_m.html
- ↑ https://www.antalya.bel.tr/Content/UserFiles/Files/meclis_toplantilar/2018/NISAN/2018_faaliyet_raporu.pdf
- ↑ https://www4.honolulu.gov/docushare/dsweb/Get/Document-93592/4krjvgvw.pdf
- ↑ https://web.archive.org/web/20130626013214/http://www.xiangtan.gov.cn/new/zjxt/xtsj/lssdjt/content_6377.html
- ↑ https://www.vladimir-city.ru/international/partners/haikou/index.php