Харватыя
| |||||
Гімн: «Lijepa naša domovino» | |||||
Заснавана | VIII стагоддзе | ||||
Дата незалежнасці | 25 чэрвеня 1991 (ад Югаславіі) | ||||
Афіцыйная мова | Харвацкая | ||||
Сталіца | Заграб | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Заграб, Спліт, Рыека, Осіек | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Старшыня Урада Старшыня Сабара |
Зоран Міланавіч Андрай Пленкавіч Ёсіп Лека | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
126-я ў свеце 56.594 км² 1,09 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць |
4.284.889[1] чал. (124-я) 75,8 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$80,620 млрд $18.314 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$61,280 млрд $13.920 | ||||
ІРЧП (2013) | 0,805 (вельмі высокі) (47-ы) | ||||
Этнахаронім | Харваты | ||||
Валюта | еўра | ||||
Інтэрнэт-дамены | .hr, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | HR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | HRV | ||||
Код МАК | CRO | ||||
Тэлефонны код | +385 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Харватыя (харв.: Hrvatska [xř̩ʋaːtskaː]) — дзяржава на заходнім узбярэжжы Балканскага паўвострава. Форма кіравання — парламенцкая рэспубліка. Назва вынікае з этноніма народа — харваты. Сталіца і найбуйнейшы горад — Заграб. Мяжуе на паўночным-захадзе са Славеніяй, на паўночным-усходзе — з Венгрыяй і Сербіяй, на поўдні — з Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй; на захадзе абмываецца Адрыятычным морам.
Член Еўрасаюза з 2013 года. З 1 студзеня 2023 года Харватыя ўваходзіць у Шэнгенскую зону і Еўразону.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Славянскія плямёны харватаў, якія далі пачатак харвацкай нацыі, мігравалі да ўсходняга ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў VII стагоддзі. Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адным з мацнейшых у рэгіёне, але ў 1102 годзе праз дынастычны крызіс краіна трапіла ў залежнасць ад Каралеўства Венгрыі. У сярэдзіне XV стагоддзя венгерскі ўплыў на поўначы краіны змяніўся турэцкім, у той час як Далмацыя патрапіла пад кантроль Венецыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.
У 1526 годзе Харватыя заключыла саюз з імперыяй Габсбургаў для супрацьдзеяння турэцкай экспансіі. У перыяд з 1797 па 1815 г. Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстрыйскай імперыі.
Пасля Першай сусветнай вайны у 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, хоць Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1929 годзе дзяржава была перайменавана ў Каралеўства Югаславія.
Падчас Другой сусветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павеліча была створана пранацысцкая Незалежная Дзяржава Харватыя (усташы). Пад націскам камуністычна настроеных партызанскіх атрадаў Іосіпа Броза Ціта рэжым Павеліча быў скінуты, а Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя ўвайшла ў склад СФРЮ.
У 1991 годзе Харватыя абвясціла незалежнасць. Абвяшчэнне незалежнасці Харватыяй і Славеніяй стала пачаткам распаду СФРЮ, пачалася вайна ў Харватыі, якая доўжылася да канца 1995 г. Канчаткова цэльнасць краіны адноўленая ў 1998 годзе. Першым прэзідэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман.
Палітычная структура
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя краіны мае мае выгнутую канфігурацыю. Адзін з бакоў, утвораны рэкамі Мура, Драва і Дунай на поўначы і Сава на поўдні, цягнецца на ўсход да Сербіі. Другі бок, абмежаваны Адрыятычным морам і гарой Дзінара, цягнецца на поўдзень да Котарскага заліва.
Славонія — раўнінная тэрыторыя паміж рэкамі Драва, Дунай і Сава (з'яўляецца часткай Сярэднедунайскай нізіны). На паўднёвы-захад ад яе размешчаны горны ланцуг выпняковых Дынарскіх Альпаў, выцягнутая ўздоўж узбярэжжа Адрыятычнага мора: самая высокая кропка — гара Цынцар (2 085 м). У Істрыі так сама пераважае раўнінны рэльеф. Здараюцца землетрасеннеы. Берагавая лінія Адрыятычнага мора значна парэзаная. Уздоўж берага шмат скалістых астраўкоў (агулам 1 185).
У Славоніі і Малай Харватыі ўмерана-кантынентальны клімат з цёплым летам (+20 °C — +23 °C) і прахалодай зімой (-1 °C — +3 °C); у Далмацыі і Істрыі — міжземнаморскі субтрапічны клімат з цёплым, амаль без дажджоў летам (+25 °C) і мяккай дажджлівай зімой (+8 °C). У зімку пераважае халодны паўночна-усходні вецер «бура». У Дынарскіх Альпах клімат горны, з умераным цёплым летам, умерана халоднай зімой і шматлікімі ападкамі. На ўсходзе і поўначы выпадае 700—1000 мм, на Адрыятычным узбярэжжы — 800—1500 мм ападкаў штогод. Галоўныя рэкі — Сава, Драва, Дунай і Купа. Самае вялікае возера — Вранска.
У паўночнай частцы краіны пераважаюць дубовыя і ліпавыя лясы; у Славоніі — лесастэпы і стэпы; на Адрыятычным узбярэжжы і астравах — субтрапічная расліннасць; у гарах — дубова-грабавыя, букавыя і сасновыя лясы. Апрацоўваемыя землі займаюць каля 25 % тэрыторыі краіны, пасвішчы — 22 %. У лясах жывуць волкі, мядзведзі, алені, казулі, дзікі, лісы, фазаны, дзікія качкі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Харватыя мае развітую рыначную эканоміку. Звесткі Міжнароднага Валютнага Фонду сведчаць пра тое, што СУП краіны склаў у 2011 годзе 80,3 млрд. долараў, ці 18 191 долараў на чалавека. Агенцтва Еўрастат сведчыць, што ў 2010 годзе ў Харватыі СУП на чалавека складае каля 61 % ад сярэдняга значэння па Еўрапейскаму Звязу. Сярэдні заробак у краіне склаў у ліпені 2012 года 5 492 куны (912 долараў) за месяц, а Міжнародная Прафсаюзная арганізацыя ацэньвае беспрацоўе ў Харватыі на ўзроўні 9,1 %.
У 2010 годзе большая частка эканомікі краіны складаецца з сектара паслуг (66 %), прамысловасць складае 27,2 %, сельская гаспадарка — 6,8 %. Прамысловасць у асноўным прадстаўленая караблебудаўніцтвам, перапрацоўкай харчавання, фармацэўтыкай, інфармацыйнымі тэхналогіямі, біяхіміяй і дрэваапрацоўкай. У 2010 годзе харвацкі экспарт склаў 64,9 млрд кунаў (8,65 млрд еўра), а імпарт 110,3 млрд кунаў (14,7 млрд еўра). Самым буйным знешнегандлёвы партнёрам краіны з'яўляецца Еўрапейскі Саюз.
Прыватызацыя і развіццё эканомікі краіны пачалося з фарміравання новага ўрада Харватыі, і канчаткам грамадзянскай вайны 1991 года. Наступствам вайны стала значнае разбурэнне інфраструктуры, асабліва турыстычнай галіны. У 1993 годзе, у параўнанні з 1989 годам СУП краіны скараціўся на 40,5 %. У наш час каля 40 % валавога прыбытку Харватыі забяспечваюць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасці. Значнай праблемай застаецца карупцыйнасць дзяржаўнай сістэмы кіравання. У 2011 годзе Харватыя заняла 66 месца па ўзроўню карупцыі. Іншай буйной праблемай эканомікі краіны з'яўляецца буйныя знешнія запазычанасці, якія складаюць больш за 34 млрд еўра ці 89,1 СУП краіны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва — 4 млн 700 тыс. Нацыянальны склад, паводле перапісу насельніцтва 2001 г.:
- харваты (89,6 %),
- сербы (4,5 %),
- баснійцы (0,5 %),
- венгры (0,5 %),
- славенцы (0,3 %),
- румыны (0,2 %),
- албанцы (0,1 %),
- чарнагорцы (0,1 %)
- іншыя (4,1 %).
Рэлігія —
- каталікі (87,8 %),
- праваслаўныя (4,4 %)
- іншыя хрысціяне (0,4 %)
- мусульмане (1,3 %)
- іншыя (0,9 %)
- атэісты (5,2 %)
Узброеныя сілы
[правіць | правіць зыходнік]Культура
[правіць | правіць зыходнік]Беларуска-харвацкія адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Харватыя ўсталяваныя 25 верасня 1992 года. З красавіка 2009 года Пасол Рэспублікі Харватыя ў Расійскай Федэрацыі акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву. Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы У. І. Варанецкі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Харватыя Ёсіпавічу 20 снежня 2011 года. Двухбаковы палітычны дыялог паміж Беларуссю і Харватыяй ажыццяўляўся ў апошнія гады шляхам правядзення двухбаковых кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі (у 2001, 2003 і 2011 гадах), а таксама двухбаковых сустрэч падчас розных міжнародных мерапрыемстваў.
У лістападзе 1998 года ў рамках саміту кіраўнікоў урадаў краін — членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ЦЕІ) адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь з Прэм'ер-міністрам Харватыі. У чэрвені 2000 года ў рамках міністэрскай канферэнцыі ЦЕІ адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Харватыя.
8-10 сакавіка 2010 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў Харватыі на чале з віцэ-прэзідэнтам Эканамічнай палаты Харватыі.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- З Харватыі пайшла мода на нашэнне гальштукаў, а таксама само слова «гальштук» у некаторых мовах. Падчас трыццацігадовай вайны французам спадабалася, як харвацкія вершнікі вязалі на шыю хусткі. Распавядаюць, што французы паказвалі на грудзі харватам і пыталі, «што гэта такое?». Харваты думалі, што іх пытаюць «хто ты такі?» і адказвалі «харват». Так з'явілася французскае слова «Cravate» («гальштук»). З французскай гэтае слова перавандравала ў шматлікія еўрапейскія мовы.
- У харвацкай пісьменнасці нараўне з лацінкай доўга захоўвалася глаголіца. Яшчэ ў 18-м стагоддзі па ўрачыстых выпадках узводзілі каменныя пліты, спярэшчаныя глаголіцай.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс каралёў Харватыі
- Азначнік аўтамабільных нумароў Харватыі
- Курорты Харватыі
- Горад Осіек
- Горад Скрадзін