Перайсці да зместу

Востраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэнландыя.

Востраў (выспа) — участак сушы, які з усіх бакоў абкружаны водамі акіяна, мора, возера або ракі. Ад мацерыка адрозніваецца адносна невялікімі памерамі. Ёсць адзіночныя астравы і іх групы — архіпелагі. Займаюць каля 9,9 млн км² (6,6 %) сушы. У акіянах і морах падзяляюцца на мацерыковыя, якія аддзяліліся ад кантынентаў, але генетычна з імі звязаны (Грэнландыя, Новая Гвінея, Калімантан, Мадагаскар і інш.), пераходнай зоны ад мацерыка да акіяна (вулканічныя, гразевулканічныя, каралавыя) і акіянскія, пераважна вулканічныя астравы (Гавайскія астравы, Ісландыя) або каралавыя (Маршалавы астравы). Найбольшыя астравы (плошчай больш за 400 тыс. км²): Грэнландыя, Новая Гвінея, Мадагаскар, Калімантан, Бафінава Зямля, Суматра. Сярод астравоў рэк і азёр адрозніваюць акумулятыўныя і эразійныя. На Беларусі агульная плошча астравоў 53 км². Рачных больш за 300, азёрных каля 200, самы вялікі Манастырскі (каля 5 км²) на Асвейскім возеры.