Фінансы
Фінансы (ад сярэднявечна-лацінскага financia - наяўнасць, даход) — эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае эканамічныя адносіны ў працэсе стварэння і размеркавання фондаў грашовых сродкаў. Паняцце фінансы можа ўключаць адзін з наступных сэнсаў:
- вывучэнне грошай і іншых падобных актываў
- кіраванне гэтымі актывамі і рызыкамі
- непасрэдна самі грашовыя рэсурсы
Дзяржаўныя фінансы
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўныя фінансы ўключаюць фінансавыя стасункі па фармаванню і выкарыстанню агульнадзяржаўных, адміністрацыйна-кіраўнічых адзінак, дзяржаўных прадпрыемстваў. Да дзяржаўных фінансаў адносяцца:
- дзяржаўны бюджэт
- дзяржаўны пенсійны фонд
- іншыя пазабюджэтныя фонды
Большая частка дзяржаўных фінансаў фармуецца за конт падаткаў. Праз дзяржаўныя фінансы пераразмяркоўваецца значная частка нацыянальнага даходу. Дзяржаўныя фінансы рэгулююцца заканадаўствам аб бюджэце, што прымаецца штогод, а таксама іншым заканадаўствам.
Карпарацыйныя фінансы
[правіць | правіць зыходнік]Карпарацыйныя фінансы абазначаюць сукупнасць фінансавых аперацый, якія ажыццяўляюцца прадпрыемствамі, па прыцягненню фінансавых рэсурсаў і іх эфектыўнаму выкарыстанню, уключаючы метады фінансавання, інвестыцыйных праектаў, кіравання ліквіднасцю, абароны ад рызыкаў і інш.
Для паляпшэння артыкула пажадана |