Улан-Батар
Сталіца
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ула́н-Ба́тар (манг.: Улаанбаатар) — сталіца Манголіі. Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, на рацэ Туул, у даліне абкружанай чатырма горнымі масівамі: Баяндзурх, Чынгелтэй, Сангіна Чаіркхан і Багдчан. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 1 350 метраў. Плошча горада 4 704,4 км², колькасць жыхароў 989,9 тысяч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Датай заснавання горада лічыцца 1639 год. Тады, на беразе возера Зірыт Кагаан Нуур адбылася ўрачыстасць, пад час якой чатыгохгадовага Дзанабадзара прызналі ўвасабленнем богд гэгінаў — рэлігійных кіраўнікоў Манголіі. Качуючая рэзідэнцыя Дзанабадзара і яго правапераймальнікаў была названа Örgöö (палацавая юрта) — ад якой з’явілася еўрапейская назва Urga. Да другой паловы XVIII стагоддзя, гэта рэзідэнцыя змяняла сваё месца шмат разоў. Урэшце ў 1778 годзе яна спынілася на месцы сённяшняй сталіцы Манголіі. Пачаткова Урга была вялікім маўзалеем, і толькі ў XIX стагоддзі стала асноўным цэнтрам гандлю на чайным шляху паміж Кітаем і Расіяй. У 1911 годзе ва Урзе было абвешчана аб незалежнасці Манголіі (не прызнаная іншымі краінамі, замест гэтага ў дамове паміж Кітаем і Расіяй 1915 году была прызнана аўтаномія Манголіі ў межах Кітая). У 1918 годзе ва Ургу зноў увайшлі кітайскія войскі. У 1921 годзе барон Унгерн фон Штэрнберг са сваімі войскамі заваяваў горад і вызваліў богд гэгіна з кітайскага палону. Некалькі месяцаў барон кіраваў горадам, пасля чаго ў горад увайшла Чырвоная армія. 26 лістапада 1924 года была зменена назва на Улан Батар (па мангольску Ulaanbaatar: «Чырвоны асілак», у гонар народнага героя Дамдыну Сухе Батару, які пазваў Чырвоную армію на дапамогу). У 1938 годзе былі знішчаны ўсе ламаісцкія святыні гораду, і тры з чатырох палацаў богд гэгіна. У 50-х — 60-х гг. ХХ стагоддзя распачалася вялікая будова горада.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Горад з’яўляецца галоўным транспартным цэнтрам краіны. Ёсць міжнародны аэрапорт, праз горад праходзіць адгалінаванне Транссібірскай (трансмагольскай) магістралі. З горада ідуць аўтамабільныя дарогі ў кірунку межаў Расіі і Кітая.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Ва Улан-Батары ёсць вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярод іх Мангольскі Дзяржаўны ўніверсітэт.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]-
Дзяржаўны оперны тэатр
-
Драматычны тэатр
-
Нацыянальная галерэя
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Kh.Nyambaatar appointed as new Mayor of Ulaanbaatar — 2023. Праверана 21 студзеня 2025.
- ↑ https://www.sohu.com/a/325283911_276265 Праверана 16 жніўня 2021.
- ↑ http://data.un.org/Data.aspx?d=POP&f=tableCode%3a240%3bcountryCode%3a496%3bsexCode%3a0&c=2,3,6,8,10,12,14,16,17,18&s=_countryEnglishNameOrderBy:asc,refYear:desc,areaCode:asc&v=1