Перайсці да зместу

Аман (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Аман
араб. عمان‎‎
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
  • 1 680 км²
Вышыня цэнтра
776 м[1]
Насельніцтва
1 919 000 чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
11110–17198
Афіцыйны сайт
Аман на карце Іарданіі
Аман (горад) (Іарданія)
Аман (горад)
Аман (горад) (Іарданія)
Аман (горад)

Аман (араб. عمان‎‎) — самы буйны горад у Іарданіі, сталіца краіны. У старажытнасці называўся Рабат-Амон, у эліністычна-рымскую эпоху — Філадэльфія. У VII—IX стагоддзях уваходзіў у склад арабскага Халіфата. З 1516 года і да канца Першай сусветнай вайны — у складзе Асманскай імперыі. Насельніцтва — 2,5 млн чалавек (2008).

Горад размешчаны ў 35 км на паўночны ўсход ад Мёртвага мора, у 110 км на ўсход ад Міжземнага мора і ў 65 км на ўсход ад Ерусаліма.

Горад размешчаны на сямі пагорках, якія прысутнічаюць на сцягу Іарданіі сяміканцовая зоркай.

У XIII стагоддзі да н.э. горад Рабат-Амон быў сталіцай Амонскага царства. Гэта месца было пазней заваявана асірыйцамі, пазней — персамі, затым грэкамі. Пталамей II Філадэльф, грэчаскі кіраўнік Егіпта, пераназваў яго ў Філадэльфію. Горад стаў часткай каралеўства набатэяў да 106 года н.э., калі Філадэльфія апынулася пад рымскім кантролем і далучылася да Дзесяцігароддзя.

У 326 годзе н.э. хрысціянства стала галоўнай рэлігіяй імперыі і Філадэльфія стала месцам епархіі ў пачатку Візантыйскай эры. Адна з цэркваў гэтага перыяду знаходзіцца ў цытадэлі горада.

Філадэльфія была перайменаваная ў Аман на працягу эры Гасанідаў. Горад быў разбураны некалькімі землетрасеннямі і стыхійнымі бедствамі і заставаўся невялікім горадам і грудай руінаў да 1887. Усё памянялася, калі Атаманскі султан вырашыў пабудаваць чыгунку «Хіджазі», якая злучыла Дамаск і Медзіну, што палегчыла штогадовае паломніцтва хадж, і пастаянны гандаль.

  • Іарданскі археалагічны музей
  • Іарданскі музей народных традыцый
  • Іарданскі музей фальклору
  • Археалагічны музей Універсітэта Іарданіі
  • Антрапалагічны музей Універсітэта Іарданіі
  • Музей нумізматыкі / Цэнтральны банк Іарданіі
  • Каралеўскі аўтамабільны музей
  1. а б https://it-ch.topographic-map.com/map-tg5fdn/Amman/?zoom=19&center=31.94574%2C35.92393&popup=31.94579%2C35.92395