Манама
Горад
Манама
| ||||||||||||||||||||||
Манама (араб. المنامة, Al-Manāmah) — самы вялікі горад у Бахрэйне, сталіца краіны. 162 000 жыхароў (2001), што складае чацвёртую частку агульнай колькасці насельніцтва Бахрэйну.
Манама ўзгадваецца ў ісламскіх хроніках з 1345 года. Была заваявана ў 1521 годзе партугальцамі, пасля пкрсамі ў 1602 годзе. З 1783 года была пад уладай дынастыі Аль Каліфаў. У 1958 годзе Манама была абвешчаная вольным портам, а ў 1971 годзе стала сталіцай незалежнага Бахрэйну.
Эканамічная база Манамы ідэнтычная базе ўсяго Бахрэйну — здабыча і перапрацоўка нафты, будаўніцтва караблёў, рыбалоўства. Манаму абслугоўвае міжнародны аэрапорт на востраве Аль-Мухарак, з горадам яго злучае шаша, якая пракладзеная па дамбе. У Манаме знаходзіцца і ўніверсітэт Бахрэйну, які распачаў сваю дзейнасць у 1986 годзе.
Раней Манама існавала як адзін з раёнаў Бахрэйну, а з 3 ліпеня 2002 года ўвайшла ў склад адной з пяці губерняў (Сталічная губерня).
Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпература студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў выпадае каля 90 мм у год.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпература студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў каля 90 мм у год.
Клімат Манамы | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 27,8 | 33,8 | 38,1 | 41,3 | 46,2 | 47,3 | 47,5 | 45,6 | 45,0 | 42,8 | 37,2 | 30,6 | 47,5 |
Сярэдні максімум, °C | 20,1 | 21,5 | 24,9 | 30,0 | 35,3 | 37,8 | 39,0 | 38,9 | 37,0 | 33,6 | 28,0 | 22,7 | 30,7 |
Сярэдні мінімум, °C | 14,5 | 15,5 | 17,6 | 21,0 | 25,2 | 27,1 | 28,5 | 28,9 | 27,1 | 24,4 | 20,7 | 16,8 | 22,3 |
Абсалютны мінімум, °C | 5,0 | 8,2 | 10,0 | 13,4 | 15,9 | 19,8 | 25,7 | 24,2 | 23,3 | 19,5 | 12,1 | 8,2 | 5,0 |
Норма ападкаў, мм | 14,6 | 16,0 | 13,9 | 10,0 | 1,1 | 0,0 | 0,0 | 0,0 | 0,0 | 0,5 | 3,8 | 10,9 | 70,8 |
Крыніца: «Надвор'е і Клімат» |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Эль-Кувейт, Кувейт
- Доха, Катар
- Туніс, Туніс (1999)
- Трыпалі, Ліван (1977)
- Чыкага, ЗША (2004)
- Дубай, ААЭ
- Іерусалім, Ізраіль
- Чыянгмай, Тайланд
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манама