Смедарава
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сме́дарава (сербск.: Смедерево) — горад у Сербіі, размешчаны пры зліцці Маравы і Дуная, за 50 км ад Бялграда. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Падунаўе і абшчыны Смедарава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Сярэднявеччы горад быў сталіцай і самым буйным горадам Сербіі. Смедараўская крэпасць, пабудаваная ў XV стагоддзі, у наш час з'яўляецца адной з галоўных славутасцей горада.
У 1458 годзе горад быў цалкам захоплены Асманскай імперыяй і ў 1459 годзе ператвораны ў Санджак Смедарава.
У 1805 годзе падчас Першага сербскага паўстання Карагеоргій прыняў капітуляцыю ў турэцкага каменданта, але ў 1813 годзе паўстанне было падушана.
5 чэрвеня 1941 года выбух нямецкіх боепрыпасаў панёс жыцці каля 3000 чалавек і амаль цалкам разбурыў горад. Была моцна пашкоджана крэпасць.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва 77 808 чал. (перапіс 2002).
Этнічны склад насельніцтва горада: тут пражывае 58,2 тыс. сербаў (93 %), 1,6 тыс. цыган (3 %) і 0,5 тыс. чарнагорцаў (1 %)
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Смедарава — адзін з галоўных прамысловых цэнтраў Сербіі. Тут знаходзіцца найбуйнейшы сталеплавільны завод краіны SARTID. Таксама прадстаўлена вытворчасць будаўнічых машын і іншыя галіны машынабудавання. Развіта харчовая прамысловасць, перш за ўсё вінаробная і мукамольная.
Смедарава — буйны прамысловы порт на Дунаі.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе існуе футбольны клуб «Смедарава».
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Pale[d], БіГ
- Волас, Грэцыя
- Марыбар, Славенія (2017)[1]
- Херцэг-Нові, Чарнагорыя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смедарава
- Афіцыйная старонка Архівавана 10 верасня 2012.