Комарам (ˈkomaːrom, венг.: Komárom, славацк.: Komárno, харв.: Komoran, ням.: Komorn, сербск.: Коморан альбо Komoran) — горад на паўночным усходзе Венгрыі, у медзье Комарам-Эстэргам. Да 1918 г. Комарам і Комарна былі суцэльным горадам. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі горад быў падзелены і вялікая частка адышла да Славакіі.