Перайсці да зместу

Крушавац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Крушавац
Крушевац
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Акруга
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Дэсімір Паўлавіч
Заснаваны
Плошча
854 км²
Вышыня цэнтра
137 м
Насельніцтва
75 256 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+381 37
Паштовы індэкс
37 000
Аўтамабільны код
KS
Афіцыйны сайт
krusevac.org.rs (серб.)
Крушавац на карце Сербіі
Крушавац (Сербія)
Крушавац

Кру́шавац (сербск.: Крушевац) — горад у Расінскай акрузе, у абшчыне Крушавац Сербіі. У Сярэднявеччы быў сербскай сталіцай. Насельніцтва, паводле перапісу насельніцтва 2002 года — 75 256 жыхароў, (паводле перапісу 1991 года — 58808). У абшчыне Крушавац пражывае каля 130 000 чалавек.

Абшчына Крушавац уключае 101 населены пункт. Горад Крушавац — эканамічны, адміністрацыйны, прамысловы, культурны, адукацыйны, інфармацыйны і спартыўны цэнтр Расінскай акругі і аднайменнай абшчыны. Абшчына Крушавац займае плошчу 854 кв.км.

Горад знаходзіцца ў Крушавацкай катлавіне, якая займае даліну Заходняй Маравы і распасціраецца паміж Леўчай і Цемнічай на поўначы, Жупе, Копаанікам і Ястрабацам на поўдні, Кралеўскай катлавіной і Ібарскай далінай на захадзе.

Крушавац як сваю сталіцу заснаваў князь Лазар у 1371 годзе. Упершыню горад згадваецца ў 1387 годзе. Паводле падання, Крушавац атрымаў імя ад каменя крушца, абломкаў рачнога каменя, з якога і створана большая частка горада.

Пасля Косаўскай бітвы, Крушавац застаецца сталіцай Сербіі. У гэты час кіруе Міліца, а пасля яе сын Лазара — дэспат Стэфан, які пазней перанёс сталіцу ў Бялград. Туркі шмат разоў нападаюць на Крушавац, але заваёўваюць яго толькі ў 1427 годзе, пасля смерці дэспата Стэфана. З 1444 года, Крушавац у руках Георгія Бранкавіча, але туркі канчаткова захопліваюць яго ў 1454 годзе. У гэты час горад насіў турэцкую назву Аладжа Хісар. Падчас Аўстра-турэцкай вайны 1689 горад быў вызвалены ад туркаў.

У 1791 годзе, паводле Свіштоўскаму міру, горад быў вернуты туркам. Канчаткова вызвалены ад туркаў Крушавац быў толькі ў 1833 годзе. Пасля вызвалення горад пачаў хутка развівацца і стаў адным з буйных рэгіянальных цэнтраў тагачаснай Сербіі.

Падчас Другой сусветнай вайны, нямецкімі акупацыйнымі сіламі на гары Багдала былі расстраляныя 1642 партызаны з Крушаваца і наваколляў. Пасля вайны гэта месца пераўтворана ў памятны парк пад назвай «Слободиште» («Вызваленне»).

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Крушавац — прамысловы цэнтр з развітай металаапрацоўчай («14 октобар») і хімічнай індустрыяй («Жупа», «Мерима», «Тrayal»). Тут размешчана фабрыка алкагольных і безалкагольных напояў «Рубин», а таксама каля 1200 прыватных прадпрыемстваў.

У Крушавацы жыве 46395 паўналетніх жыхароў, сярэдні ўзрост насельніцтва — 39,2 года (38,2 у мужчын і 40,1 у жанчын). У горадзе 19342 сем'і, сярэдняя колькасць людзей у сям'і — 2,95. Большую частку насельніцтва складаюць сербы.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Крушавац ажыццяўляе супрацоўніцтва з гарадамі: