Смалёўка
Смалёўка | |||||||||||||||||
Смалёўка ляскаўка (Silene vulgaris) Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Silene L., 1753, Sp. Pl.:416 nom. cons. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Смалёўка[3], Ляскаўка[4] (Silene) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Тыпавы від роду — Silene gallica L.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку паўкусты. Сцябло пераважна прамастойнае, вышынёй 20—80[3] см. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае. Кветкі белага, жаўтаватага, чырвонага, пурпуровага колеру, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае больш за 400 відаў у паўночных і ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, у асноўным у Міжземнамор’і[5].
На тэрыторыі Беларусі род прадстаўлены 11 відамі[6], на тэрыторыі Расіі — прыкладна ста пяццюдзесяццю відамі, з іх у Заходняй Сібіры сустракаецца 22 віды і 15 — на Алтаі.
Многія аднагадовыя віды, напрыклад, смалёўка вільчатая (Silene dichotoma), засмечваюць пасевы, растуць на пустках і т. п. Шматгадовыя віды звычайна насяляюць на камяністых і пясчаных месцах, нярэдка ўтвараючы дзярніны. Смалёўка ляскаўка (Silene vulgaris), сустракаецца па сухіх лугах і схілах, у зарасніках хмызнякоў, на высечках, часам як пустазелле. смалёўка панікаючая (Silene nutans) расце ў светлых лясах, гаях, па лясных схілах. Silene acaulis — арктаальпійская падушкападобная расліна[7]. Карані светніка звычайнага (Silene chalcedonica) раней ужываліся замест мыла, адсюль яе іншыя назвы — татарскае мыла, панская фанабэрыя, cмалянка двухдомная (Silene dioica), народная назва шчаўкушкі, шчалкушкі, расце па хмызняках і ярах, cмалянка белая (Silene latifolia), народныя назвы панчошнік, светнік, трапляецца часта ў пасевах, каля жылля.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле базы даных The Plant List, род уключае 487 відаў[8]:
- Silene acaulis (L.) Jacq.
- Silene armeria L. — Смалёўка армерыяпадобная
- Silene borysthenica (Gruner) Walters
- Silene campanulata S.Watson
- Silene cashmeriana (Royle ex Benth.) Majumdar
- Silene coeli-rosa (L.) Godr.
- Silene compacta Fisch.
- Silene conoidea L.
- Silene cretica L.
- Silene dichotoma Ehrh. — Смалёўка вільчатая, ці Ласкаўка
- Silene dioica (L.) Clairv.
- Silene douglasii Hook.
- Silene drummondii Hook.
- Silene flos-cuculi (L.) Greuter & Burdet
- Silene gallica L.
- Silene gigantea (L.) L.
- Silene jenisseensis Willd.
- Silene laciniata Cav.
- Silene latifolia Poir.
- Silene menziesii Hook.
- Silene noctiflora L.
- Silene patagonica (Speg.) Bocquet — Смалёўка начная
- Silene pendula L.
- Silene repens Patrin
- Silene rupestris L.
- Silene sibirica (L.) Pers.
- Silene songarica (Schrenk ex Fisch. & C.A.Mey.) Bocquet
- Silene stenophylla Ledeb.
- Silene uniflora Roth
- Silene vulgaris (Moench) Garcke — Смалёўка ляскаўка, ці Ласкавіца, ці Лускаўка, ці Калетнік, ці Ландыш белы, ці Луснец, ці Званец, ці Звончык, ці Заячча капуста, ці Заеччы мак
-
Silene dioica × Silene latifolia
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Смолёвка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ СМОЛКА ў Біялагічным энцыклапедычным слоўніку (Праверана 9 лістапада 2011)
- ↑ Silene (англ.). The Plant List. Version 1.1. (22 кастрычніка 2013). Праверана 17 верасня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Смалёўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 45. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Silene L. — Смолевка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 68—69, 75—76. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: Наука и техника, 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смолёвка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)