Перайсці да зместу

Кагор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кагор — два розных віды віна.

  1. Cухое чырвонае віно з вінаробнага рэгіёну Каор (Францыя) ў даліне ракі Лот.
  2. У Беларусі, Расіі і Украіне, як і раней у СССР, пад назвай «Кагор» традыцыйна называецца салодкае дэсертнае чырвонае віно, мясцовага (не французскага) паходжання.

Кагор у праваслаўі

[правіць | правіць зыходнік]

У Рускай праваслаўнай царкве кагорам называюць мацаванае дэсертнае віно, якое традыцыйна прымяняецца ў сакрамэнце Эўхарыстыі.

Калі Расійская імперыя яшчэ не вырабляла ўласнага віна, яго завозілі, у тым ліку для рэлігійных мэтаў, з Грэцыі і Італіі. А ў 1733 годзе Свяцейшы Сінод прызнаў кагор адзіным віном, прыдатным для царкоўных патрэб. Гэта тлумачылася яго насычаным непранікальным чырвоным колерам: нават пасля развядзення вадой перад Эўхарыстыяй віно не губляла яркага чырвонага колеру, які сімвалізуе кроў Хрыста.

Цікава адзначыць, што грэчаскія віны, якія раней выкарыстоўваліся падчас набажэнстваў, былі, як правіла, салодкімі. Вернікі прывыклі да іх густу, таму французскія Каоры, якія вырабляюцца для Расіі, таксама паступова станавіліся ўсё саладзей. А вось традыцыйныя каоры былі і застаюцца сухімі вінамі. Паволде французскіх стандартаў у каоры дапускаецца 2 г/л цукру.