Перайсці да зместу

Шнапс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бутэлька астуджанага нямецкага шнапса

Шнапс (ням.: Schnaps) — абагульняючая назва моцных алкагольных напояў. Тэрмін шнапс адносіцца звычайна да розных чыстых (без дадаткаў) дыстылятаў, атрыманых шляхам перагонкі брагі са збожжа, садавіны і г. д.

Аб'ёмнае ўтрыманне этылавага спірту ў шнапсе — каля 40 %.

Па гусце і кансістэнцыі шнапс блізкі да гарэлкі і самагонкі, але можа ўтрымліваць лёгкі фруктовы смак ці адценне смаку, які залежыць ад зыходнай сыравіны. Шнапсамі з'яўляюцца некаторыя брэндзі, напрыклад, кіршвасер.

У Паўночнай Амерыцы таксама прадаецца так званы «амерыканскі шнапс». Гэтая разнавіднасць, па ўтрыманні цукру і алкаголю (не вышэй 25%), шнапсам не з'яўляецца — яна хутчэй адносіцца да лікёраў, адным з інгрэдыентаў якіх можа з'яўляцца сам шнапс.