Перайсці да зместу

Джын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джын на паліцах магазіна
Кактэйль Bee's Knees, прыгатаваны з джыну, мёду і цытрынавага соку

Джын (ад фр.: genievre — ядловец, англ.: gin) — моцны алкагольны напой (мацунак каля 45 %), вырабляюць шляхам перагонкі пшанічнага спірту з даданнем ядлоўца і іншых водарных раслінных кампанентаў, што надае джыну яго адметны смак. Джын мае сухі смак, яго амаль не ўжываюць у чыстым выглядзе.

Упершыню пачалі вырабляць у Нідэрландах у XVII стагоддзі — яго вынаходніцтва ў якасці лекаў ад бяссоння прыпісваюць урачу Францыску Сільвію[1][2].

Зноскі

  1. Origins of Gin, Bluecoat American Dry Gin, Архівавана з арыгінала 13 лютага 2009, Праверана 5 красавіка 2009
  2. Gin, tasteoftx.com, Архівавана з арыгінала 16 красавіка 2009, Праверана 5 красавіка 2009