Акіян
Акія́н (лац.: Oceanus, старагрэч. Ὠκεανός старагрэч. і рымская міфічная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць 70,7 % паверхні Зямлі (361 млн.км²). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяліць пяць акіянаў:
- Ціхі акіян
- Атлантычны акіян
- Індыйскі акіян
- Паўночны Ледавіты акіян
- Паўднёвы акіян (раней у асобны акіян не выдзяляўся)
Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.
Склад акіянаў
[правіць | правіць зыходнік]У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяна могуць аддзяляцца паўвастравамі, астравамі ці архіпелагамі. Разам усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусветны акіян (уведзена ва ўжытак Юліем Міхайлавічам Шакальскім).
Рэльеф дна
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў размешчаны ўзвышшы на 1—2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія звязаны ў адзіную сетку. Хрыбты раздзелены трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах размяшчаецца вялікая колькасць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе астравоў. Большасць гэтых гор — згаслыя або дзейныя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагібаецца і гара павольна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавы востраў — атол.
Калі ўскраіна кантынента пасіўная, то паміж ім і акіянам размешчаны шэльф — падвадная частка кантынента — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абісальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантыненты размешчаны глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.
Донныя адклады, або грунты
[правіць | правіць зыходнік]Донныя адклады (або грунты) Сусветнага акіяна могуць быць класіфікаваныя па некалькіх крытэрыях:
- паводле глыбіні:
- літаральныя (да 200 м)
- глыбакаводныя (глыбей за 200 м)
- паводле месца ўтварэння:
- тэрыгенныя:
- чырвоны (вусці Амазонкі, Арынока, Янцзы), чырвона-карычневы, цагляна-чырвоны глей — утрыманне CaCO3 да 60 %; глаўканіт. У асноўным утвараюцца каля заходніх і ўсходніх берагоў Паўночнай Амерыкі, ля паўднёвых і ўсходніх берагоў Афрыкі, ля берагоў Партугаліі і Японіі;
- чорны глей — распаўюджаны рэдка, у асноўным там, дзе ідзе ўтварэнне, расклад ці назапашванне арганічнага рэчыва. Нярэдка ўтрымлівае серавадарод;
- вулканічны глей і вулканічны пясок — сустракаюцца на розных глыбінях, звзаныя з абласцямі вулканічнай дзейнасці. Маюць цёмна-шэрую ці карычневую афарбоўку, утрымліваюць вулканічнае шкло, кавалкі пемзы, абломкі вулканічных парод.
- пелагічныя:
- чырвоныя і карычневыя глыбакаводныя гліны — спецыфічныя адклады глыбокіх вод акіяна. Уяўляюць сабой тонкі гліністы асадак, утвараюцца ў выніку спакойнага асадканакаплення са шкілетаў арганізмаў, поўнасцю раствораных марской вадой . У склад уваходзяць моцна змененыя мінеральныя часціцы, а таксама часціцы механічнага і касмічнага паходжання, якія прайшлі доўгую перапрацоўку. Раз-пораз трапляюцца рэшткі старажытных акул (асабліва іхніх зубоў), вушныя косці кашалотаў і іншых кітоў. Глыбіня залягання — ад 5 і больш тыс. м у абласцях халодных акіянічных вод. Багатыя на кісларод і вуглекіслату;
- радыялярыевы глей — глей з вялікай (20 %) канцэнтрацыяй шкілетаў радыялярый. Найбольш пашыраны ў Ціхім акіяне;
- дыятомавы глей — крамністыя панцыры і шкілеты дыятомавых водарасцей з вялікім утрыманнем CaCO3. Звычайна мае жаўтавата-шэры колер, а пры высыханні — шэравата-буры, светла-шэры. У асноўным пашыраны ў зоне таяння ільдоў на поўнч ад Антарктыды;
- глабігерынавы глей — са шкілетаў жывёл, канцэнтрацыя да 80 %, у асноўным CaCO3. Колер светла-шэры і светла-ружовы. Глыбіня залягання 3-4 тыс. м. Большыя плошчы — ў Атлантычным акіяне, меншыя — у Ціхім і Індыйскім;
- фарамініферавы глей. Глыбіня залягання 3-4 тыс. м. Большыя плошчы — ў Атлантычным акіяне, меншыя — у Ціхім і Індыйскім;
- тэраподавы глей — разнавіднасць карбанатнага асадку. Глыбіня загялання каля 3 тыс. м паблізу некаторых астравоў Атлантычнага акіяна;
- каралавы глей і каралавы пясок. Утвараецца з каралаў. Часцей за ўсё пашыраны ў экватарыяльных і трапічных мелкаводдзях паўднёвага захаду Ціхага, поўначы Індыйскага акіянаў, ва ўсёй Акіяніі, у Чырвоным і Карыбскім морах;
- ледавіковыя адклады. Паўночны Ледавіты акіян, Паўднёвы акіян, крайняя поўнач Атлантычнага акіяна;
- жалеза-марганцавыя канкрэцыі — утвараюцца ў выніку рыхлення адкладаў на акіянічным дне ў асадкавых адкладах
- тэрыгенныя:
- паводле механічнага складу:
Ва ўсіх тыпах донных адкладаў можна сустрэць касмічны пыл — часціцы касмічнага паходжання, якія ўтвараюцца пры згаранні метэарытаў і балідаў у зямной атмасферы. Сюды ж адносяцца магнітныя шарыкі.
Хуткасць назапашвання донных адкладаў (грунтоў) вельмі малая:
- дыятомавыя і вапнавыя адклады — 1-30 мм/тысячагоддзе;
- глабігерынавы глей — 10-20 мм/тысячагоддзе;
- турбідыты — 100 мм/тысячагоддзе;
- чырвоныя гліны — 1 мм/тысячагоддзе.
Багацці, якія змяшчаюць у сабе донныя адклады Сусветнага акіяна:
- медныя руды;
- жалеза-марганцавыя канкрэцыі;
- нафта;
- прыродны газ;
- золата;
- алмазы;
- вугаль;
- фасфарытавыя канкрэцыі;
- саляныя купалы;
- сульфіды;
- жалеза-нікелевыя метэарыты;
- волава;
- жалеза;
- хром;
- тытан.
Акіянічныя цячэнні і іншыя з'явы
[правіць | правіць зыходнік]Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты ), рознасць салёнасці вод вядуць да ўзнікнення акіянічных цячэнняў — перамяшчэння вялікіх мас акіянічнай вады, якія выклікаюць кліматычныя змены ў многіх краінах свету. Землетрасенні на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягнення Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Акіян — адзін з асноўных фактараў фарміравання клімату Зямлі. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантыненты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя цячэнні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і ў значнай ступені адказваюць за размеркаванне цяпла на планеце.
Вада мае вялікую цеплаёмістасць, таму тэмпература акіяна мяняецца больш павольна за тэмпературу паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сезонныя змены тэмпературы.
Тэмпературны рэжым і салёнасць Сусветнага акіяна
[правіць | правіць зыходнік]Тэмпературны рэжым
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя тэмпература вады ў сусветным акіяне складае +17,5°С, а паветра над акіянам - +14,4°С, прычым у Паўночным паўшар'і тэмпература на 3°С вышэйшая за Паўднёвае паўшар’е. Гэта тлумачыцца наяўнасцю Паўднёвага акіяна і яго тэмпературай:
Акіян ці іншая водная прастора |
Сярэдняя тэмпература, °С |
---|---|
Атлантычны акіян | +16,5 |
Індыйскі акіян | +17,3 |
Паўночны Ледавіты акіян | +0,7 |
Ціхі акіян | +19,4 |
Паўднёвы акіян | -2,3 |
замкнёныя трапічныя моры | да +32...+34 |
Салёнасць
[правіць | правіць зыходнік]Салёнасць - гэта колькасць раствораных цвёрдых мінеральных рэчываў у якім-небудз аб'ёме вады. Вымяраецца ў праміле (‰).
Акіян ці іншая водная прастора |
Салёнасць, на паверхні, ‰ |
---|---|
Атлантычны акіян | 35,4 |
Індыйскі акіян | 34,7 |
Паўночны Ледавіты акіян | 31,4 |
Ціхі акіян | 34,6 |
моры | ад 8 да 42 |
адкрытыя часткі акіянаў | ад 32 да 48 |
Сусветны акіян у цэлым | 35 |
Тэрмахалінная цыркуляцыя
[правіць | правіць зыходнік]За кошт перападу шчыльнасці вады, што ўтварыўся з прычыны неаднастайнасці размеркавання тэмпературы і салёнасці ў акіяне, ствараецца тэрмахалінная цыркуляцыя.
Арганічны свет акіянаў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле тыпаў пражывання арганічны свет акіянаў падзяляецца на тры вялікія групы:
- планктон:
- нектон:
- рыбы
- кітовыя (кіты, дэльфіны)
- буйныя галаваногія (васьміногі, кальмары, каракаціцы)
- ластаногія
- марскія чарапахі
- марскія змеі
- некаторыя віды птушак (пінгвіны і інш.)
- бентас:
- каралавыя паліпы
- губкі
- большасць відаў малюскаў
- ракападобныя
- чэрві
- фарамініферы
- ігласкурыя
- сіне-зялёныя водарасці
- зялёныя водарасці
- бурыя водарасці
- чырвоныя водарасці
- бактэрыі
- ніжэйшыя грыбы
- некаторыя з вышэйшых раслін
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Суднаходства
[правіць | правіць зыходнік]Акіяны маюць вялікае транспартнае значэнне: вялікая колькасць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусветнымі марскімі партамі. Паводле кошту перамяшчэння адзінкі грузу, на адзінку адлегласці, марскі транспарт самы танны, хоць і не самы хуткі. У канцы 19—пачатку 20 стагоддзяў, для скарачэння працягласці марскіх шляхоў пабудаваны каналы, асноўныя з якіх — Панамскі і Суэцкі.
Месца | Порт | Краіна | Адзінка вымярэння | 2011[1] кілатон |
2010[2] кілатон |
2009[3] кілатон |
2008[4] кілатон |
2007 кілатон |
2006[5] кілатон |
2005 кілатон |
2004[6] кілатон |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шанхай | Кітай | MT | 590439 | 534371 | 505715 | 508000 | 561446 | 537000 | 443000 | 378962 |
2 | Сінгапур | Сінгапур | FT | 531176 | 501566 | 472300 | 515415 | 483616 | 448500 | 423267 | 393418 |
3 | Цяньцзінь | Кітай | MT | 459941 | 400000 | 381110 | 365163 | 309465 | 257600 | 245100 | 206161 |
4 | Ротэрдам | Нідэрланды | MT | 434551 | 429926 | 386957 | 421136 | 401181 | 378400 | 376600 | 352563 |
5 | Гуанчжоў | Кітай | MT | 431000 | 425600 | 364000 | 347000 | 341363 | 302800 | 241700 | 215190 |
6 | Цындаа | Кітай | MT | 372000 | 350120 | 274304 | 278271 | 265020 | 224200 | 184300 | 161650 |
7 | Нінбо | Кітай | MT | 348911 | 408180 | 371540 | 361850 | 471630 | 309700 | 272400 | 225850 |
8 | Цыньхуандаа | Кітай | MT | 284600 | 276815 | 243850 | 252000 | 245964 | 204900 | 167500 | 150320 |
9 | Пусан | Рэспубліка Карэя | RT | 281513 | 262963 | 226182 | 241683 | 243564 | 217900 | 217200 | 219760 |
10 | Ганконг | Ганконг | MT | 277444 | 267815 | 242967 | 259402 | 245433 | 238200 | 230139 | 220879 |
11 | Порт-Хедленд | Аўстралія | MT | 246672 | 198997 | 178625 | 159391 | 130707 | 111800 | 110600 | 108500 |
12 | Порт Паўднёвай Луізіяны | ЗША | MT | 223633 | 214337 | 192853 | 203157 | 207785 | 204600 | 192549 | 203517 |
13 | Х’юстан | ЗША | MT | 215731 | 206055 | 191729 | 192473 | 196014 | 201500 | 192023 | 183419 |
14 | Далянь | Кітай | MT | 211065 | 200000 | 204000 | 246000 | 222859 | 200500 | 176800 | 145162 |
15 | Шэньчжэнь | Кітай | MT | 205475 | 204860 | 211000 | 187045 | 199190 | 176000 | 153900 | 135246 |
16 | Кланг | Малайзія | FT | 193726 | 168588 | 137615 | 152348 | 135514 | 122000 | 109700 | 99911 |
17 | Антверпен | Бельгія | MT | 187151 | 178167 | 157807 | 189390 | 182897 | 167400 | 160100 | 152300 |
18 | Нагоя | Японія | FT | 186305 | 185703 | 165101 | 218130 | 215602 | 208000 | 187100 | 182289 |
19 | Дампір | Аўстралія | MT | 171844 | 165025 | няма дадзеных | 140823 | 133949 | 126000 | 110100 | 87920 |
20 | Ульсан | Рэспубліка Карэя | RT | 163181 | 150933 | 170314 | 170279 | 168652 | 161100 | 103500 | 156500 |
21 | Інчхон | Рэспубліка Карэя | RT | 151462 | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных |
22 | Тыба | Японія | MT | 149661 | 155256 | 144904 | 165143 | 169202 | 167000 | 165700 | 169300 |
23 | Сямынь | Кітай | MT | 140900 | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | яма дадзеных |
24 | Дубай | Аб’яднаныя Арабскія Эміраты | MT | 137770 | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных |
25 | Віторыя | Бразілія | MT | 136572 | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных | няма дадзеных |
MT=метрычныя тоны; FT=фрахтовыя тоны; RT = метрычныя тоны
Рыбалоўства
[правіць | правіць зыходнік]Акіян - галоўная крыніца здабычы рыбы для харчовых і прамысловых мэт. Здабыча рыбы штогод расце і за 2000-2009 павялічылася агулам на 30 млн т.
Месца ў 2009 г. |
Краіна |
Здабыча (тон) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2000 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | ||
1 | КНР | 43284056 | 44273115 | 46288783 | 48262527 | 50727767 | 52466041 | 54265012 | 56160587 | 57827007 | 60474939 |
2 | Інданезія | 5118055 | 5371207 | 5544022 | 5937939 | 6130871 | 6840621 | 7298105 | 8176567 | 8815120 | 9815202 |
3 | Індыя | 5668958 | 5937558 | 5934142 | 6036670 | 6194364 | 6663410 | 7025703 | 6971536 | 7583569 | 7845163 |
4 | Перу | 10665173 | 7999263 | 8782893 | 6107545 | 9634059 | 9419452 | 7049318 | 7260861 | 7419789 | 6964446 |
5 | Японія | 6467344 | 6138686 | 5875089 | 6085272 | 5692504 | 5651322 | 5644386 | 5687766 | 5542476 | 5195958 |
6 | Філіпіны | 2999845 | 3172551 | 3371919 | 3617709 | 3931523 | 4168414 | 4414356 | 4717514 | 4972313 | 5083131 |
7 | ЗША | 5216045 | 5461055 | 5482095 | 5533020 | 5601967 | 5474374 | 5378062 | 5295461 | 4857128 | 4710453 |
8 | Чылі | 4972652 | 4663433 | 5132740 | 4528468 | 6013544 | 5477534 | 5294185 | 4937629 | 4810222 | 4702902 |
9 | В’етнам | 2136829 | 2332856 | 2530639 | 2823607 | 3108105 | 3397200 | 3664327 | 4143800 | 4584900 | 4832900 |
10 | Расія | 4104502 | 3729276 | 3345547 | 3399975 | 3063177 | 3322821 | 3402263 | 3568363 | 3509646 | 3949267 |
11 | М’янма | 1192112 | 1309146 | 1474460 | 1595870 | 1986960 | 2217470 | 2581780 | 2840240 | 3168562 | 3545186 |
12 | Нарвегія | 3383120 | 3372900 | 3474282 | 3286607 | 3309588 | 3208753 | 3114214 | 3355072 | 3274572 | 3486277 |
13 | Рэспубліка Карэя | 2505901 | 2676901 | 2498314 | 2501599 | 2542458 | 2719094 | 3050425 | 3287104 | 3352554 | 3199177 |
14 | Тайланд | 3735279 | 3648095 | 3797124 | 3914133 | 4099595 | 4118528 | 4105804 | 3656032 | 3831208 | 3137682 |
15 | Бангладэш | 1661384 | 1781057 | 1890459 | 1998197 | 2102026 | 2215957 | 2328545 | 2440011 | 2563296 | 2885864 |
16 | Малайзія | 1461223 | 1415834 | 1463625 | 1483324 | 1542062 | 1434097 | 1518875 | 1648022 | 1754401 | 1871971 |
17 | Мексіка | 1403654 | 1521958 | 1554792 | 1470892 | 1390928 | 1459015 | 1516926 | 1617798 | 1745402 | 1773643 |
18 | Ісландыя | 2003669 | 2008312 | 2153093 | 2014872 | 1764040 | 1694009 | 1356302 | 1425857 | 1311691 | 1169597 |
19 | Іспанія | 1381157 | 1416829 | 1145430 | 1163037 | 1104002 | 1072935 | 1254658 | 1101498 | 1166364 | 1171508 |
20 | Канада | 1160350 | 1209660 | 1252499 | 1295846 | 1334592 | 1279196 | 1251741 | 1177856 | 1094083 | 1107123 |
21 | Егіпет | 724408 | 771516 | 801467 | 875991 | 865030 | 889302 | 970925 | 1008008 | 1067631 | 1079501 |
22 | Бразілія | 839296 | 935945 | 1003260 | 985412 | 1015916 | 1008044 | 1050809 | 1072227 | 1065186 | 1241048 |
23 | Марока | 919346 | 1111022 | 974041 | 932154 | 933054 | 1041619 | 892846 | 893286 | 1006213 | 1173832 |
24 | Тайвань | 1350404 | 1318352 | 1389879 | 1498866 | 1307799 | 1324665 | 1283823 | 1499596 | 1347371 | 1060986 |
25 | Аргенціна | 923584 | 932421 | 947642 | 911847 | 946694 | 932367 | 1174508 | 988366 | 997783 | 862543 |
26 | Вялікабрытанія | 900056 | 911561 | 868927 | 817324 | 860611 | 842718 | 796228 | 793894 | 775191 | 770086 |
27 | Францыя | 960858 | 930148 | 954897 | 948171 | 907339 | 842330 | 832254 | 790811 | 734761 | 664564 |
28 | Данія | 1577698 | 1552267 | 1474374 | 1068993 | 1133410 | 949611 | 904896 | 684087 | 725539 | 811882 |
29 | КНДР | 680550 | 714495 | 712995 | 712995 | 712995 | 712995 | 713000 | 713000 | 713000 | 713350 |
30 | Нігерыя | 467095 | 476544 | 511719 | 505839 | 509201 | 579537 | 636901 | 615507 | 684575 | 751006 |
31 | Эквадор | 653808 | 644100 | 396178 | 493042 | 447797 | 545962 | 619040 | 555287 | 606359 | 696763 |
32 | Пакістан | 626554 | 600798 | 599104 | 564881 | 556993 | 515472 | 611246 | 570280 | 586512 | 684461 |
33 | Турцыя | 582383 | 594980 | 627847 | 587715 | 644932 | 546063 | 662073 | 772471 | 646384 | 622679 |
34 | Іран | 424540 | 413690 | 401690 | 441909 | 474341 | 522570 | 575586 | 562424 | 562821 | 599476 |
35 | Новая Зеландыя | 639099 | 645860 | 675231 | 635570 | 638292 | 650753 | 584320 | 606592 | 563606 | 543258 |
36 | Уганда | 220176 | 223086 | 226813 | 247310 | 377328 | 427575 | 399491 | 551110 | 502250 | 476654 |
37 | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | 666914 | 785470 | 797646 | 846879 | 916799 | 830180 | 634429 | 696898 | 660502 | 528277 |
38 | Камбоджа | 298798 | 445700 | 424432 | 390657 | 343332 | 426000 | 532700 | 507200 | 487000 | 515000 |
39 | Нідэрланды | 571005 | 575205 | 518465 | 592821 | 600234 | 620578 | 480888 | 470363 | 463370 | 437703 |
40 | Сенегал | 435083 | 430945 | 405615 | 482440 | 457057 | 421514 | 392101 | 435702 | 447954 | 459303 |
41 | Італія | 520680 | 530735 | 456137 | 489585 | 407157 | 479593 | 489674 | 467043 | 418662 | 416726 |
42 | Фарэрскія астравы | 489222 | 565076 | 582093 | 683737 | 645463 | 588715 | 641696 | 612088 | 541277 | 390100 |
43 | Намібія | 590803 | 548867 | 626156 | 637753 | 571827 | 554112 | 509692 | 413388 | 372880 | 370106 |
44 | Шры-Ланка | 321074 | 295689 | 300148 | 332464 | 337951 | 196006 | 280234 | 316789 | 337002 | 363935 |
45 | Ірландыя | 363639 | 453468 | 381288 | 363734 | 368588 | 357189 | 294386 | 301472 | 292052 | 345795 |
46 | Гана | 457070 | 453180 | 377242 | 391708 | 400338 | 393020 | 369189 | 324550 | 355425 | 328969 |
47 | Танзанія | 326460 | 342126 | 329186 | 354723 | 363380 | 376708 | 335179 | 329424 | 326599 | 321151 |
48 | Венесуэла | 367625 | 425302 | 527914 | 537994 | 597148 | 417206 | 338700 | 276303 | 313991 | 310423 |
49 | Германія | 271580 | 264691 | 274304 | 335147 | 319336 | 330353 | 333216 | 293758 | 273476 | 290300 |
50 | Ангола | 239356 | 254564 | 255024 | 211611 | 240094 | 202742 | 225605 | 312626 | 317452 | 272473 |
4 | Іншыя краіны ў цэлым | 7234918 | 7347836 | 7343569 | 7467141 | 7830731 | 8085708 | 7971167 | 7849477 | 7712568 | 7796662 |
СВЕТ У ЦЭЛЫМ | 136165390 | 135935331 | 139157230 | 139403522 | 148005299 | 150911450 | 152051789 | 155753601 | 159089695 | 162881562 |
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ AAPA World Port Rankings 2011
- ↑ AAPA World Port Rankings 2010
- ↑ AAPA World Port Rankings 2009
- ↑ AAPA World Port Rankings 2008
- ↑ AAPA World Port Rankings 2006
- ↑ AAPA World Port Rankings 2004
- ↑ Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН . Fishery Statistics programme (англ.). The agricultural production. FAOSTAT. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 30 мая 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акіян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6.
- Рылюк Г.Я., Еловичева Я.К. Физическая география Мирового океана. - Мн.: Издательский центр БГУ, 2005. - 195 с.
- Пирожник И.И. Экономическая география Мирового океана. - Мн.: Издательский центр БГУ, 2004. - 112 с.
Акіян на Вікісховішчы |