Перайсці да зместу

Анклаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
C — анклаў краіны А, які аточаны яе тэрыторыяй. Ён жа — эксклаў краіны B.

Анклаў (фр.: enclave — ад па-лацінску: inclavare — замыкаць на ключ) — тэрыторыя або частка тэрыторыі краіны, аточаная з усіх бакоў тэрыторыяй іншай дзяржавы.

Прыклады дзяржаў-анклаваў: Ватыкан і Сан-Марына ў Італіі, Лесота ў ПАР.

Калі анклаў мае выхад да мора, тады яго называюць напаўанклавам. Напрыклад, Манака, Партугалія, Бруней, Сектар Газа (Палесціна), Калінінградская вобласць.

C — эксклаў краіны B, які атачаны тэрыторыяй краін А і D

Прыватным выпадкам анклава з’яўляецца эксклаў (ад па-лацінску: ex — па-за + clavis — ключ) — частка тэрыторыі дзяржавы, якая не мае агульных межаў з асноўнай яго часткай і аточаная чужой тэрыторыяй. Прыклад эксклава на тэрыторыі Беларусі — вёскі Санькова-Мядзвежжа, якія адміністрацыйна адносяцца да Бранскае вобласці Расіі. Эксклаў на тэрыторыі СНД — Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка, якая ўваходзіць у склад Азербайджана; яе атачаюць Арменія, Іран і Турцыя.

Эксклаў, які мае выхад да мора, называецца напаўэксклавам. Напрыклад, Аляска (ЗША), Сеута і Мелілья (Іспанія), а таксама сяло Дубкі (Пскоўская вобласць) на мысе, які выступае ў Пскоўскае возера, якое абасобленае ад Пскоўскай вобласці Расіі тэрыторыяй Эстоніі [1] Архівавана 1 сакавіка 2009..

Пашыранае разуменне

[правіць | правіць зыходнік]

Часам паняцці анклава і эксклава пашыраюць на іншыя тэрытарыяльныя ўтварэнні — напрыклад, на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў складзе дзяржавы. Так, ва Украіне г. Славуціч з навакольнымі тэрыторыямі належыць да Кіеўскай вобласці, хаця з усіх бакоў аточаны тэрыторыяй Чарнігаўскае вобласці; такім чынам, кажуць, што Славуціч — эксклаў Кіеўскай вобласці.

Дзяржавы-анклавы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі