Перайсці да зместу

Андора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Княства Андора
катал.: Principat d'Andorra
Герб Андоры
Сцяг Андоры Герб Андоры
Дэвіз: «Virtvs Vnita Fortior
(Латынь: Адзінства дае сілу)»
Гімн: «El Gran Carlemany»
Заснавана 1278
Афіцыйная мова каталонская[1][2][3]
Сталіца Горад Андора-ла-Велья[2][3]
Найбуйнейшыя гарады Горад Андора-ла-Велья
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія пад сумесным пратэктаратам Францыі і Урхельскага біскупа
Сукнязі

Кіраўнік урада
Нікаля Сарказі
Жаан Энрык Вівес-і-Сісіліа
Антані Марці Пеціт
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
178-я ў свеце
468 км²
0,26 (121,4 га)[4]
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

91 023[5] чал. (194-я)
180 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$4,90 млрд  (177-ы)
$44 623
Валюта Еўра (€)[6] (прынята ў аднабаковым парадку, не ўваходзіць у Еўразону)
Інтэрнэт-дамен .ad
Код ISO (Alpha-2) AD
Код ISO (Alpha-3) AND
Код МАК AND
Тэлефонны код +376
Часавыя паясы +1
Карта

Андо́ра (катал.: Andorra), Кня́ства Андо́ра (катал.: Principat d'Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высакагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская.

Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладары — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).

Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падатковай гавані» і турызму, у значнай ступені выкліканаму гэтым (каля 10 млн наведвальнікаў штогод). Яна не з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.

Старажытная гісторыя і сярэднявечча

[правіць | правіць зыходнік]

Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека ў Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавага веку. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына (Ordino), пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс (La Roca de les Bruixes). Згадкі пра насельнікаў далін упершыню з’явіліся ў тэксце грэчаскага гісторыка Палібія ў II ст. да н.э. Палібій апісаў пераправу Ганібала праз Пірэнеі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Княства Андора, пад падвойным, супольным кіраваннем Францыі і епіскапа Урхельскага, існавала з 1278.

Андора абвясціла вайну Германіі падчас Першай сусветнай вайны, але ў ваенных дзеяннях удзелу не прымала.

У 1933 акупіраваная Францыяй для падаўлення грамадскіх беспарадкаў перад выбарамі. Да 1940 Францыя трымала ў Андоры гарнізон, каб пазбегнуць перакідвання грамадзянскай вайны з Іспаніі. Падчас Другой сусветнай вайны Андора заставалася нейтральнай і служыла важным каналам для кантрабанднага гандлю паміж вішысцкай Францыяй і франкісцкай Іспаніяй.

Пасля вайны знаходзілася ў адноснай ізаляцыі ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Паступова стала заўважным гандлёвым і турыстычным пунктам прызначэння. У 1993 у Андоры адбылася мадэрнізацыя палітычнай сістэмы пасля ўступлення краіны ў ААН і Савет Еўропы — 14 сакавіка 1993 года выбаршчыкі пастанавілі змяніць феадальную палітычную сістэму на парламенцкую.

Палітычная структура

[правіць | правіць зыходнік]

Андора — «парламенцкае княства». Паводле традыцыі, якая караніцца на Парэажы (катал.: Pareatge d'Andorra de 1278 — дагавор пра падвойны сюзерэнітэт над Андорай), суправіцелі, то-бок кіраўнікі дзяржавы -- Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Урхель, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца супольна парламентам і ўрадам. Парламент Андоры — Генеральны Савет — складаецца з 28—42 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Кіраўнік урада выбіраецца абсалютнай большасцю дэпутатаў парламента.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Андора у адміністрацыйным дачыненні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):


80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы адыгрывае банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней за 1 % насельніцтва. Вырошчваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта.

Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў.

Насельніцтва Андоры складае каля 85 тысяч чалавек (2023). Насельніцтва сталіцы — каля 23 тысяч чалавек (2015).

Дачыненні з Беларуссю

[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя зносіны паміж Княствам Андора і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя 27 верасня 2011 падчас 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН[7].

Зноскі

  1. Канстытуцыя Андоры (англ.)
  2. а б ЦРУ. Андора на старонцы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША (англ.)(недаступная спасылка). — Інфармацыя аб краіне ў Сусветнай кнізе фактаў ЦРУ. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана 8 студзеня 2012.}}
  3. а б Апісанне Андоры-ла-Велья на сайце турыстычнай сістэмы Туры.ру(недаступная спасылка). — Падрабязная інфармацыя пра сталіцу Андоры. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2011. Праверана 12 студзеня 2012.
  4. Girard P & Gomez P (2009), Lacs des Pyrénées: Andorre. (фр.)
  5. World Gazetteer(недаступная спасылка)
  6. Валюта Андоры Архівавана 27 мая 2009.
  7. Беларусь установила дипломатические отношения с Андоррой Архівавана 30 верасня 2011. (руск.)