Перайсці да зместу

Савет Еўропы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савет Еўропы
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная міжурадавая арганізацыя[d]
Афіцыйныя мовы англійская і французская
Заснаванне
Дата заснавання 5 мая 1949[1]
Колькасць членаў 46 краіна
coe.int (англ.)(фр.)(ням.)(італ.)(руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Савет Еўропы — найстарэйшая міжнародная палітычная арганізацыя на кантыненце. Галоўнымі мэтамі Савета Еўропы з’яўляюцца: абарона правоў чалавека, развіццё дэмакратыі і ўмацаванне вяршэнства права ва ўсіх краінах-сябрах Савета. Стварэнне арганізацыі датуюць 5 траўня 1949 г., а колькасць яе сяброў складае 46 краін. Штаб-кватэра размешчаная ў г. Страсбург (Францыя).

Лейтматывам дзейнасці Савета Еўропы з’яўляецца імкненне гарантаваць пачуццё чалавечай годнасці прадстаўнікам усіх народаў, якія насяляюць Еўропу. Шлях да акрэсленых мэтаў, паводле падставовых каштоўнасцей арганізацыі, ляжыць праз агульныя намаганні яе сяброў: у галінах тэрарызму, арганізаванай злачыннасці, карупцыі, махлярства ў кіберпрасторы, кланавання і парушэнняў біяэтыкі, гвалту ў адносінах да дзяцей і жанчын, гандлю людзьмі.

Найбольш вартым стымулам у працы Савета Еўропы з’яўляюцца ўзгодненыя па выніках пасяджэнняў канвенцыі — дакументы, якія гарманізуюць «стракатае» заканадаўства краін-сяброў згодна са стандартамі Савета. Самым вядомым прыкладам такой канвенцыі лічыцца Еўрапейская Канвенцыя аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод, у якой апісаныя тыя правы і свабоды, якія сябры Савета абавязаліся гарантаваць сваім грамадзянам. Паза гэтай канвенцыяй, падчас дзейнасці арганізацыі былі прыняты больш за 200 дакументаў такога тыпу, а апроч таго — пэўная колькасць рэзалюцый, рэкамендацый для асобных краін.

Структура Савета Еўропы

[правіць | правіць зыходнік]

Камітэт Міністраў

[правіць | правіць зыходнік]
Страсбург, Савет Еўропы

Камітэт міністраў Савета Еўропы — гэта кіраўнічы і дырэктыўны орган арганізацыі. Ён складаецца з міністраў замежных спраў усіх дзяржаў-сяброў арганізацыі ці іх сталых дыпламатычных прадстаўнікоў ў Страсбургу. Камітэт міністраў — гэта адначасова ўрадавы орган, у рамках якога на парытэтнай аснове абмяркоўваюцца нацыянальныя падыходы да рашэння праблем еўрапейскага грамадства, і калектыўны форум, дзе ў працэсе сумеснага абмеркавання фармулююцца агульнаеўрапейскія падыходы. Разам з ПАСЕ Камітэт міністраў стаіць на варце фундаментальных каштоўнасцяў Савета Еўропы і кантралюе выкананне дзяржавамі-сябрамі сваіх абавязацельстваў. Рашэнні Камітэта міністраў кладуцца ў аснову еўрапейскіх канвенцый, пагадненняў і рэкамендацый на адрас краін-сяброў.

Дзейнасць Камітэта міністраў

[правіць | правіць зыходнік]

Падставай дзейнасці Камітэта міністраў з’яўляюцца Статут Савета Еўропы і Правілы працэдуры. Да дзейнасці Камітэта міністраў належаць:

  • вядзенне палітычнага дыялогу паміж урадамі;
  • утрыманне сувязяў з Парламенцкай асамблеяй — праз справаздачы Камітэта міністраў, прадугледжаныя Статутам; запыты па заключэннях Парламенцкай асамблеі; вызначэнне мер для выканання рэкамендацый Парламенцкай асамблеі; адказы на вусныя і пісьмовыя пытанні; пасяджэнні Сумеснага камітэта;
  • узаемадзеянне з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы;
  • прыняцце дзяржаў у сябры Савета Еўропы, як і рашэнні па прыпыненні сяброўства дзяржавы або па яе выключэнні з ліку сяброў арганізацыі;
  • маніторынг выканання дзяржавамі-сябрамі сваіх абавязацельстваў, у тым ліку — кантроль выканання пастановаў Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Структура Камітэта міністраў

[правіць | правіць зыходнік]

Міністры замежных спраў дзяржаў-сяброў Савета Еўропы. Дзейсны склад міністраў можна спраўдзіць тут.

Сустрэчы на ўзроўні міністраў адбываюцца адзін раз на год, у траўні ці ў лістападзе. Гэтыя сустрэчы-«сесіі» звычайна праходзяць у Страсбургу на працягу аднаго поўнага альбо двух няпоўных дзён.

Звычайна большая частка сесій праходзіць у форме палітычнага дыялогу, аднак міністры могуць абмяркоўваць любыя пытанні, зыходзячы з цікавасці да іх з боку ўдзельнікаў, за выключэннем пытанняў нацыянальнай абароны.

Нягледзячы на тое, што пратаколы сесій носяць канфідэнцыяльны характар, пасля заканчэння кожнай з іх публікуецца справаздача. Міністры таксама могуць зрабіць адну ці некалькі заяў.

Сталыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]

Сталыя прадстаўнікі, якія выступаюць ад імя міністраў, абмяркоўваюць большую частку наяўных пытанняў. Яны таксама праводзяць асобныя сустрэчы па пытаннях выканання правоў чалавека (выканання пастановаў) і па стане выканання абавязацельстваў, узятых на сябе дзяржавамі-сябрамі пры іх далучэнні да арганізацыі. Ад верасня 1999 года сталыя прадстаўнікі звычайна сустракаюцца кожную сераду.

Дзейсны склад сталых прадстаўнікоў можна спраўдзіць тут.

Перадача старшынства ў Камітэце міністраў адбываецца па прынцыпе ратацыі ў алфавітным парадку (англійская мова) кожныя шэсць месяцаў на адпаведнай сесіі Камітэта міністраў.

Бюро было створана ў 1975 годзе для аказання дапамогі ў працы сталых прадстаўнікоў. Ад траўня 2001 года яно складаецца з шасці членаў: старшыні, двух папярэдніх і трох будучых старшынёў.

Бюро збіраецца ў сярэднім два разы на месяц і выконвае функцыі адміністрацыйнага і пратакольнага характару, у тым — па падрыхтоўцы сесій Камітэта міністраў. На бюро абмяркоўваюцца пытанні каардынацыі мерапрыемстваў, якія праводзяцца старшынямі Камітэта міністраў, а таксама праграм, якія яны распрацоўваюць і выконваюць.

Сакратарыят Камітэта міністраў складаецца з 26 супрацоўнікаў. Яго ўзначальвае Сакратар Камітэта міністраў, ранг якога адпавядае Генеральнаму дырэктару. Сакратарыят абслугоўвае сустрэчы на ўзроўні міністраў і сесіі сталых прадстаўнікоў.

Парламенцкая Асамблея

[правіць | правіць зыходнік]

Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) — своеасаблівы «мозг» арганізацыі, бо да яго абавязкаў належыць генерыраванне і абмеркаванне памыслаў, якія пазней стануць падставай палітык, абавязковых да выканання на ўзроўні краін. Такая значная роля ПАСЕ чыніць яе адным з двух галоўных статутных органаў Савета Еўропы, дзе прадстаўленыя інтарэсы асноўных палітычных партый, існых у дзяржавах-членах Арганізацыі. Такім чынам, у рамках Асамблеі адбываецца супрацоўніцтва прадстаўнікоў парламенцкіх структур 47 краін Еўропы, а ў перыяд ад 1989 г — і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы на правах «спецыяльна запрошаных» сяброў (ўдзел у пленарных пасяджэннях Асамблеі і ў працы яе камісій без права голасу).

Арганізацыя працы ПАСЕ

[правіць | правіць зыходнік]

318 членаў Асамблеі і 318 іх намеснікаў выбіраюцца або прызначаюцца нацыянальнымі парламентамі з іх уласнага складу. Колькасць парламентарыяў ад кожнай краіны вагаецца ад 2 да 18 у залежнасці ад колькасці яе насельніцтва. Склад нацыянальных дэлегацый у Асамблеі павінен прапарцыйна адлюстроўваць усе асноўныя палітычныя сілы або групы, прысутныя ў нацыянальным парламенце.

У Асамблеі прадстаўленыя пяць палітычных груп: Група сацыялістаў (САЦ), Група Еўрапейскай народнай партыі / хрысціянскія дэмакраты (ЕНП / ХД), Група еўрапейскіх дэмакратаў (ГЕД), Альянс лібералаў і дэмакратаў у падтрымку Еўропы (АЛДЕ), а таксама Група аб’яднаных еўрапейскіх левых (АЕЛ). Некаторыя парламентарыі не належаць ні да адной з названых палітычных груп.

Чатыры разы ў год у зале пасяджэнняў Палаца Еўропы ў Страсбургу праходзяць тыднёвыя пленарныя пасяджэнні Парламенцкай асамблеі. Яны адкрытыя для публікі.

Старшыня Асамблеі абіраецца з ліку яе членаў, па традыцыі — на тры паслядоўных аднагадовых тэрміны. Старшыня і яго намеснікі (іх у цяперашні час 18), кіраўнікі пяці палітычных груп, а таксама старшыні Камісій ПАСЕ складаюць Бюро Асамблеі. Акрамя гэтага, Асамблея выбірае Генеральнага сакратара Савета Еўропы, яго намесніка, Генеральнага сакратара Парламенцкай Асамблеі, суддзяў Еўрапейскага суда па правах чалавека, а таксама Камісара па правах чалавека.

  • Пашыраная сумесная камісія
  • Пастаянная камісія
  • Камісія па палітычных пытаннях
  • Камісія па юрыдычных пытаннях і правах чалавека
  • Камісія па эканамічных пытаннях і развіццю
  • Камісія па сацыяльных пытаннях, ахове здароўя і справах сям’і
  • Камісія па міграцыі, бежанцах і насельніцтве
  • Камісія па культуры, навуцы і адукацыі
  • Камісія па навакольным асяроддзі, сельскай гаспадарцы, мясцовым і рэгіянальных пытаннях
  • Камісія па роўнасці магчымасцей жанчын і мужчын
  • Камісія па правілах працэдуры і імунітэтах
  • Камісія па выкананні абавязацельстваў дзяржавамі-членамі Савета Еўропы (Камісія па маніторынгу)

Прадстаўніцтва дзяржаў-сяброў у ПАСЕ

[правіць | правіць зыходнік]

Азербайджан (6 ас.), Албанія (4 ас.), Андора (2 ас.), Арменія (4 ас.), Аўстрыя (6 ас.), Балгарыя (6 ас.), Бельгія (7 ас.), Венгрыя (7 ас.), Боснія і Герцагавіна (5 ас.), Германія (18 ас.), Грузія (7 ас.), Грэцыя (7 ас.), Данія (5 ас.), Злучанае Каралеўства (18 ас.), Ірландыя (4 ас.), Ісландыя (3 ас.), Іспанія (12 ас.), Італія (18 ас.), Кіпр (3 ас.), Латвія (3 ас.), Літва (4 ас.), Ліхтэнштэйн (2 ас.), Люксембург (3 ас.), Паўднёвая Македонія (3 ас.), Малдова (5 ас.), Мальта (3 ас.), Манака (2 ас.), Нарвегія (5 ас.), Нідэрланды (7 ас.), Партугалія (7 ас.), Польшча (12 ас.), Расія (18 ас.), Румынія (10 ас.), Сан-Марына (2 ас.), Сербія (7 ас.), Славакія (5 ас.), Славенія (3 ас.), Турцыя (12 ас.), Украіна (12 ас.), Фінляндыя (5 ас.), Францыя (18 ас.), Харватыя (5 ас.), Чарнагорыя (3 ас.), Чэхія (7 ас.), Швейцарыя (6 ас.), Швецыя (6 ас.), Эстонія (3 ас.).

Статус назіральніка ў Парламенцкай асамблеі маюць парламенты Канады, Ізраіля і Мексікі.

Дзеянне статусу «спецыяльна запрошанага» для Беларусі было прыпынена 13 студзеня 1997 года.

16 сакавіка 2022 года Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў Расіі ў арганізацыі з гэтага дня, пасля 26 год удзелу ў рабоце арганізацыі. Напярэдадні ўрад Расіі паведаміў аб выхадзе з Савета Еўропы і намеры дэнансаваць Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека[2].

Кангрэс Мясцовых і Рэгіянальных Уладаў

[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 г. Савет Еўропы заснаваў Кангрэс Мясцовых і Рэгіянальных Уладаў Савета Еўропы ў якасці дарадчага органа, які замяніў былую Сталую Канферэнцыю мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы. Сёння Кангрэс — гэта голас мясцовых еўрапейскіх уладаў, якія рэпрэзентуюць больш за 200 тысяч рэгіёнаў і муніцыпалітэтаў з 47 краін.

Кангрэс складаецца з дзвюх палат: Палаты мясцовых уладаў і Палаты рэгіёнаў. У Асамблею Кангрэса ўваходзяць 306 сталых сяброў і 306 іх намеснікаў, кожны з якіх з’яўляецца абраным прадстаўніком аднаго з больш як 200 тысяч органаў мясцовай і рэгіянальнай улады краін-сяброў Рады Еўропы. Палаты па чарзе абіраюць Старшыню Кангрэса на двухгадовы тэрмін.

Сесіі Кангрэса адбываюцца адзін раз на год у Страсбургу. Удзел у іх таксама прымаюць як прадстаўнікі іншых еўрапейскіх арганізацый, так і дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі Савета Еўропы — у якасці спецыяльна запрошаных ці назіральнікаў.

У час паміж пленарнымі сесіямі Кангрэса Пастаянны Камітэт, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі нацыянальных дэлегацый, праводзіць свае сесіі ў краінах-сябрах. Кангрэс арганізуе сваю працу на падставе чатырох статутных камітэтаў:

  • Інстытуцыйны камітэт, які займаецца падрыхтоўкай рапартаў аб развіцці дэмакратыі на мясцовым і рэгіянальным узроўні ў Еўропе;
  • Камітэт па пытаннях культуры і адукацыі, сродках масавай інфармацыі, па справах моладзі, спорту і сувязях з грамадскасцю;
  • Камітэт па пытаннях устойлівага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя, гарадскога і рэгіянальнага планавання;
  • Камітэт па пытаннях сацыяльнай згуртаванасці, у чыю кампетэнцыю таксама ўваходзяць пытанні занятасці, грамадзянства, міжрэгіянальных адносін, аховы здароўя, а таксама роўнасці паміж жанчынамі і мужчынамі.

За выкананне задач, якія стаяць перад Кангрэсам, нясе адказнасць яго Выканаўчы дырэктар. Ён займаецца бюджэтнымі пытаннямі і адказвае за дзейнасць 40 супрацоўнікаў — сакратарыята Кангрэса.

Еўрапейскі Суд па правах чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны судовы орган, юрысдыкцыя якога распаўсюджваецца на ўсе дзяржавы-члены Савета Еўропы, якія ратыфікавалі Еўрапейскую Канвенцыю аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод, і вырашае ўсе пытанні, якія паўстаюць пры тлумачэнні і прымяненні Канвенцыі, у тым ліку — міждзяржаўныя справы і скаргі прыватных асоб.

Больш інфармацыі — тут.

Камісар па правах чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

Бюро Камісара па правах чалавека — гэта незалежная структура ў складзе Савета Еўропы. Камісар адказвае за інфармаванасць насельніцтва ў справе прынцыпаў правоў чалавека і за павагу гэтых прынцыпаў з боку дзяржаў, якія ўваходзяць у Савет Еўропы. Камісар выконвае пераважна «прафілактычныя» функцыі і гэтым кардынальна адрозніваецца ад Еўрапейскага суда па правах чалавека.

З 1 красавіка 2012 года пост Камісара па правах чалавека займае Нілс Муйжніекс (Латвія). Да яго гэту пасаду займалі Томас Хамарберг (2006—2012 гг.) і Альвара Хіль-Раблес (1999—2006 гг.).

Канферэнцыя МНА

[правіць | правіць зыходнік]

Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый аб’ядноўвае больш за 400 МНА. Яна з’яўляецца адзіным форумам для прадстаўнікоў гэтых арганізацый і забяспечвае ўстойлівую сувязь паміж палітыкамі і грамадзянскай супольнасцю. Досвед і экспертная веда міжнародных няўрадавых арганізацый узбагачаюць працу іншых органаў Савета Еўропы і дазваляюць палітыкам трымаць руку на пульсе праблем еўрапейскага грамадства.

Генеральны сакратар

[правіць | правіць зыходнік]

Генеральны сакратар Савета Еўропы абіраецца Парламенцкай Асамблеяй (ПАСЕ) на пяцігадовы тэрмін і адказвае за стратэгічнае і бюджэтнае планаванне, а таксама агульнае кіраванне Саветам Еўропы. Дзейсны Генеральны сакратар Савета Еўропы — Турб’ерн Ягланд (ад 2009 г.).

Беларусь і Савет Еўропы

[правіць | правіць зыходнік]
Удзел краін у Савеце Еўропы і іншых еўрапейскіх арганізацыях і дагаворах.

16 верасня 1992 г. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) надала статус «спецыяльна запрошанага» Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь.

12 сакавіка 1993 г. Рэспубліка Беларусь падала заяўку на далучэнне да Савета Еўропы. Аднак у студзені 1997 г. Бюро ПАСЕ прыняло рашэнне аб прыпыненні статусу «спецыяльна запрошанага» у дачыненні да Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, у выніку чаго разгляд заяўкі Рэспублікі Беларусь аб далучэнні да Савета Еўропы быў прыпынены. Нягледзячы на гэта, стасункі Беларусі з Саветам Еўропы працягваюць развівацца.

Рэспубліка Беларусь ад 1993 года з’яўляецца ўдзельнікам Еўрапейскай культурнай канвенцыі.

У снежні 2008 г. Кангрэс Мясцовых і Рэгіянальных Уладаў Савета Еўропы надаў статус назіральніка Савету па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У студзені 2009 г. Беларусь далучылася да Пашыранага частковага пагаднення Савета Еўропы па спорце.

Па ўзаемнай дамоўленасці Урада Беларусі і Савета Еўропы ў чэрвені 2009 г. у Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачаў сваю працу Інфармацыйны пункт СЕ. Прызначэннем Інфапункта СЕ з’яўляецца інфармаванне дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, СМІ, ВНУ і грамадзян краіны аб Савеце Еўропы, яго каштоўнасцях, прававых інструментах, дасягненнях і прыярытэтах.

Ад студзеня 2010 г. Беларусь удзельнiчае ў Канвенцыі аб крымінальнай адказнасці за карупцыю і ў Канвенцыі аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю. Беларусь увайшла ў Групу дзяржаў супраць карупцыі (ГРЭКА).

Ад кастрычніка 2010 г. прадстаўнік Беларусі прымае ўдзел у сесіях Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) у статусе асацыяванага сябра.

У 2010 годзе Беларусь атрымала запрашэнне Камітэта міністраў СЕ далучыцца да Канвенцыі СЕ аб процідзеянні гандлю людзьмі. У цяперашні час унутрыдзяржаўныя працэдуры па далучэнні да гэтай канвенцыі знаходзяцца на стадыі завяршэння.

Ад траўня 2011 г. Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел у рэалізацыі асобных кампанентаў Інструмента Еўрапейскага звязу і Савета Еўропы ў рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».

У чэрвені 2012 г. адбылося падпісанне пагаднення паміж Беларуссю і Саветам Еўропы па падрыхтоўцы інфармацыі аб развіцці культуры Беларусі для прэзентацыі ў інфармацыйнай сістэме СЕ «Кампендыум».

Беларусь прымае паўнавартасны ўдзел у 4 кіруючых камітэтах Савета Еўропы (па культуры, спадчыне і ландшафце; па адукацыйнай палітыцы і практыцы; па моладзі; па пытаннях Сусветнага антыдопінгавага агенцтва) і ў некалькі іншых камітэтах Савета Еўропы ў якасці назіральніка.

Беларусь таксама прымае ўдзел у праграме Савета Еўропы «Песталоцi», якая прадугледжвае абмен перадавым вопытам і распрацоўкамі ў сферы адукацыі. Наша краіна прысутная ў праграме ENIC Network, якая дзейнічае з мэтай спрашчэння працэдур прызнання дакументаў аб адукацыі.

Зноскі