29 верасня
Выгляд
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
29 верасня — дзвесце семдзесят другі (дзвесце семдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1529: Зацверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў феадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасці.
- 1621: Паводле Хоцінскага дагавору Рэч Паспалітая абавязалася перад Асманскай імперыяй стрымліваць запарожскіх казакаў ад нападаў на Крымскае ханства.
- 1772: Першы падзел Рэчы Паспалітай зацверджаны Сеймам.
- 1783: Заснаванне княгіняй К. Р. Дашкавай Расійскай Акадэміі навук.
- 1908: Дэкрэтам Папы Рымскага Пія X заснаваны афіцыйны бюлетэнь Святога Прастола Acta Apostolicae Sedis.
- 1938: Падпісаны Мюнхенскі дагавор, Італія, Вялікабрытанія і Францыя пагадзіліся з анексіяй Судэцкай вобласці Чэхаславакіі Германіяй.
- 1939: Знішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991), адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі, атрад чырвонаармейцаў расстраляў цудатворны абраз.
- 1941: Масавы расстрэл нацыстамі мірных жыхароў ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах Кіева).
- 1963: Савецкая атамная падводная лодка «К-181» (камандзір Ю. А. Сысоеў) усплыла на Паўночным полюсе.
- 1977: Выведзена на арбіту савецкая арбітальная станцыя «Салют-6».
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1511: Мігель Сервет, іспанскі мысляр і ўрач
- 1547: Мігель Сервантэс, іспанскі пісьменнік, раманіст, драматург і паэт
- 1703: Франсуа Бушэ, французскі мастак
- 1786: Гуадалупэ Вікторыя, першы прэзідэнт Мексікі
- 1804: Джавані Карнавалі, італьянскі жывапісец
- 1810: Элізабет Гаскел, англійская пісьменніца (пам. 12.11.1865)
- 1815: Андрэас Ахенбах, нямецкі мастак
- 1820: Іван Забелін, рускі гісторык, археолаг, калекцыянер, арганізатар музейнай справы
- 1823: Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт (пам. 15.9.1862)
- 1843: Міхаіл Скобелеў рускі военачальнік
- 1857: Канстанцін Цыялкоўскі, рускі навуковец, тэарэтык касманаўтыкі
- 1880: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог (пам. 22.4.1954)
- 1881: Аляксандр Канальт, нямецкі мастак
- 1891: Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 17.6.1938)
- 1901: Энрыка Фермі, італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1907: Міхаіл Натарэвіч, савецкі жывапісец і педагог родам з Беларусі, вучань Юдэля Пэна (пам. 23.2.1979)
- 1922: Эстэр Бранд, паўднёваафрыканская лёгкаатлетка
- 1923: Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец
- 1931: Фаіна Кірылава, беларускі матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі
- 1932: Міхась Рагалевіч, беларускі мастак (пам. 2010)
- 1935: Гілель Фюрстэнберг, амерыкана-ізраільскі матэматык
- 1935: Мілен Дэманжо, французская актрыса
- 1936: Сільвіа Берлусконі, італьянскі палітык, бізнесмен
- 1936: Ала Дзямідава, руская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка РСФСР
- 1943: Лех Валенса, польскі палітычны дзеяч
- 1946: Іван Гайшун, беларускі матэматык
- 1952: Моніка Цэрт, нямецкая лёгкаатлетка
- 1954: Джэфры Марсі, амерыканскі астраном
- 1958: Адам Глобус, беларускі пісьменнік
- 1959: Вітаўт Мартыненка, беларускі журналіст, пісьменнік, паэт
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 855: Лотар I (нар. 795)
- 1910: Уінслоў Хомер, амерыканскі мастак
- 1913: Рудольф Дызель, нямецкі вынаходнік (нар. 18.3.1858)
- 1930: Ілья Рэпін, рускі мастак (нар. 24.7(5.8).1844)
- 1953: Эрнст Рэйтэр, нямецкі палітык
- 1972: Аляксандр Кобздзей, польскі мастак
- 1981: Біл Шэнклі, шатландскі футбольны трэнер (нар. 2.9.1913)
- 1997: Рой Ліхтэнштэйн, амерыканскі мастак
- 2010: Тоні Кёрціс, амерыканскі кінаакцёр
- 2010: Жорж Шарпак, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 1.8.1924)
- 2011: Таццяна Ліёзнава, савецкі кінарэжысёр (нар. 20.7.1924)
- 2017: Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар (нар. 25.7.1937)