Моніка Цэрт
Моніка Цэрт | |
---|---|
Род дзейнасці | спрынтар |
Дата нараджэння | 29 верасня 1952[1] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Моніка Цэрт (ням.: Monika Zehrt; нар. 29 верасня 1952, Рыза, Мейсен) — нямецкая лёгкаатлетка ад ГДР, двухразовая чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Моніка Цэрт нарадзілася ў 1952 годзе ў Рызе. Цэрт выступала ў лёгкай атлетыцы за клуб SC Dynamo Berlin, яе трэнерам была Інгэ Утрэхт. У 1970 годзе Цэрт атрымала перамогу на Спартакіядзе ў бегу на 200 м. На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 1970 года яна перамагла на дыстанцыі 400 м і ў эстафеце 4×400 метраў у складзе зборнай ГДР. Прадстаўнікі ГДР таксама перамаглі ў гэтай эстафеце на Кубку Еўропы па лёгкай атлетыцы 1970 года.
На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы 1971 года ў Хельсінкі Цэрт перамагла ў эстафеце 4×400 метраў у складзе зборнай ГДР. На летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года ў Мюнхене Цэрт перамагла ў бегу на дыстанцыі 400 м і ў эстафеце 4×400 метраў у складзе зборнай ГДР. У гэтых жа катэгорыях яна ізноў атрымала перамогу на Кубку Еўропы па лёгкай атлетыцы 1973 гады.
Цэрт была 9 разоў чэмпіёнкай ГДР. У 1971 годзе яна была ўзнагароджана ордэнам «За заслугі перад Айчынай» у бронзе, у 1972 годзе — у срэбры.
За сваю кар’еру Цэрт устанавіла ўстанавіла чатыры сусветныя рэкорды. У 1974 годзе яна завяршыла спартовую кар’еру. Вывучала знешні гандаль, пасля чаго працавала ў мэблевай фірме. Цэрт выйшла замуж за бегуна Ёхена Ландграфа, шлюб скончыўся разводам. У шлюбе нарадзіліся сыны Андрэас і Штэфен. Штэфен стаў скакуном у даўжыню і дзесяціборцам.