26 верасня
Выгляд
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
26 верасня — дзвесце шэсцьдзесят дзевяты (дзвесце семідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1087: У Вэстмінстэрскім абацтве быў каранаваны Вільгельм II, кароль Англіі
- 1143: Цэлесцін II быў абраны Папам Рымскім
- 1580: Англійскі капітан Фрэнсіс Дрэйк, які здзейсніў кругасветнае падарожжа, прыбыў у Плімут.
- 1629: Падпісана перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
- 1655: Расійскія войскі спалілі Пінск.
- 1832: Урачыстае адкрыццё Гёта-канала.
- 1860: Прыняты дзяржаўны сцяг Эквадора.
- 1960: Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.
- 1960: Джон Фіцджэральд Кенэдзі і Рычард Ніксан правялі паміж сабой першыя ў гісторыі выбараў прэзідэнтаў ЗША тэлевізійныя дэбаты.
- 1964: Утвораны курортны пасёлак Нарач.
- 1990: Заснавана Беларускае таварыства архівістаў.
- 1995: Украіна прынятая ў Савет Еўропы.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1754: Жазеф Луі Пруст, французскі хімік
- 1788: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік «Слоўніка беларускай мовы» (пам. 25.7.1877)
- 1792: Вільям Гобсан, першы губернатар Новай Зеландыі, сааўтар Пагаднення Вайтангі
- 1849: Іван Паўлаў, рускі фізіёлаг
- 1870: Крысціян X, кароль Даніі
- 1888: Томас Стэрнз Эліят, амерыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык
- 1889: Марцін Хайдэгер, нямецкі філосаф
- 1898: Джордж Гершвін, амерыканскі кампазітар
- 1905: Іван Ветраў, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч (пам. 1986)
- 1910: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык (пам. 2.10.1952)
- 1925: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік (пам. 27.12.1998)
- 1940: Святлана Іванаўна Калыванава, украінская балерына
- 1942: Інгрыд Бекер, нямецкая лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка
- 1948: Уладзімір Рэмек, першы лётчык-касманаўт Чэхаславакіі
- 1965: Пётр Аляксеевіч Парашэнка, прэзідэнт Украіны
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1004: Ніл Расанскі, хрысціянскі святы
- 1820: Даніэль Бун, амерыканскі першапасяленец
- 1868: Аўгуст Фердынанд Мёбіус, нямецкі матэматык
- 1914: Аўгуст Маке, нямецкі мастак
- 1945: Бела Бартак, венгерскі кампазітар
- 1964: Сендэр Палеес (нар. 1898), беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст
- 1973: Тарас Сайка, пастар баптыстаў у Канадзе, ініцыятар перакладу Бібліі на беларускую мову (нар. 1906)
- 1973: Ганна Маньяні, італьянская актрыса
- 1978: Карл Манэ Георг Сігбан, шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1987: Этэль Кэтэрвуд, канадская лёгкаатлетка
- 1988: Вернер Хагус, эстонскі артыст балета
- 1990: Альберта Маравія, італьянскі пісьменнік
- 2008: Пол Ньюман, амерыканскі акцёр
- 2010: Глорыя Сцюарт, амерыканская актрыса
- 2011: Вангары Маатаі, кенійскі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру(2004)
- 2014: Вольфганг Хутэр, аўстрыйскі мастак
- 2019: Жак Шырак, прэзідэнт Францыі
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальныя
[правіць | правіць зыходнік]- Емен — Дзень Рэвалюцыі.
- Кітай, Тайвань, Ганконг — Сярэдзіна восені.
- Новая Зеландыя — Нацыянальны дзень дамініёна (1907).
- Эквадор — Дзень нацыянальнага сцяга .
Рэлігійныя
[правіць | правіць зыходнік]- Стаўроўскія Дзяды (Стаўры)