Перайсці да зместу

Эрнст Рэйтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнст Рэйтэр
ням.: Ernst Reuter
дэпутат рэйхстага Веймарскай рэспублікі[d]
1932 — 1933
член Палаты прадстаўнікоў Берліна[d]
11 студзеня 1951 — 29 верасня 1953
член Гарадской рады Берліна[d]
1921 — 1926
член Гарадской рады Берліна[d]
14 студзеня 1949 — 1950
кіруючы бургамістр[d]
7 снежня 1948 — 29 верасня 1953
Папярэднік Louise Schroeder[d]
Пераемнік Walther Schreiber[d]

Нараджэнне 29 ліпеня 1889(1889-07-29)[1][2][…]
Смерць 29 верасня 1953(1953-09-29)[2][3][…] (64 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ням.: Ernst Rudolf Johannes Reuter
Жонка Hanna Reuter[d]
Дзеці Edzard Reuter[d] і Harry Reuter[d][4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст Рудольф Іаганес Рэйтэр (ням.: Ernst Rudolf Johannes Reuter; 29 ліпеня 1889, Абенро, правінцыя Шлезвіг-Гольштэйн (Паўночны Шлезвіг), цяпер Данія — 29 верасня 1953, Заходні Берлін) — нямецкі палітык сацыял-дэмакрат; бургамістр Магдэбурга (1931—1933) і кіруючы бургамістр Берліна (1948—1953); у 1918 годзе ў Савецкай Расіі — камісар па справах немцаў Паволжа.

У 1931—1933 гадах займаў пасаду обер-бургамістра Магдэбурга. У часы сусветнага эканамічнага крызісу Рэйтэр змагаўся з беспрацоўем і недахопам жылля, якія ахапілі горад. У 1932 годзе Рэйтэр стаў дэпутатам рэйхстага, у апошні раз абранага ў выніку дэмакратычных выбараў.

Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе быў зняты з усіх сваіх пастоў і двойчы інтэрнаваны ў канцэнтрацыйны лагер Ліхтэнбург каля Таргау — спачатку ў агульную камеру, а затым у камеру-адзіночку. У лагеры падвергся фізічным і псіхічным катаванням з боку аховы СС, страціў здароўе. Быў вызвалены пад міжнародным ціскам, арганізаваным англійскімі квакерамі. Бег з Германіі ў Англію, а затым перабраўся ў Турцыю, дзе па рэкамендацыі нямецкага эканаміста Фрыца Баадэ, які таксама эміграваў туды, Рэйтэр атрымаў месца дарадцы міністэрства эканомікі. У Анкары ён атрымаў званне прафесара горадабудаўніцтва.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Рэйтэр вярнуўся ў Германію і прыняў удзел у мясцовых выбарах 1946 года ў Берліне і пасля зноў узначаліў аддзел транспарту. У 1947 годзе Рэйтэра абралі кіруючым бургамістрам Берліна. Савецкі Саюз адмовіўся прызнаць за ім гэтую пасаду, таму ў 1948 годзе Рэйтэр становіцца кіруючым бургамістрам трох заходніх сектараў, якія ў наступным годзе аб’ядналіся ў Заходні Берлін. На пасадзе обер-бургамістра Берліна заставалася Луіза Шродэр.

Падчас блакады Заходняга Берліна ў 1948—1949 гадах Рэйтэр стаў сапраўдным сімвалам і прыкладам стойкасці горада супраць савецкай блакады. Заклікаў сусветную супольнасць не дапусціць падзення Заходняга Берліна і якая пачыналася словамі: «Народы свету! Зірніце на гэты горад!». Рэйтэр стаў другім (пасля Конрада Адэнаўэра) пасляваенным германскім палітыкам, які трапіў на вокладку часопіса «Тайм».

Зноскі