14 верасня
Выгляд
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
14 верасня — дзвесце пяцьдзясят сёмы (дзвесце пяцьдзясят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 775: Леў IV становіцца імператарам Візантыі
- 1066: Заваяванне Англіі нарманамі: у бітве пад Гасцінгсам нарманы на чале з Вільгельмам Заваёўнікам перамагаюць англасаксонскую армію Гаральда Годвінсана.
- 1408: Заключэнне «вечнага міру» паміж вялікім князём літоўскім Вітаўтам і вялікім князём маскоўскім Васілём I (стаянне на Угры 1408 — канец вайны 1406—1408 гадоў).
- 1557: Паміж ВКЛ і Інфлянтамі заключаны Пазвольскі дагавор.
- 1752: Брытанія і яе калоніі перайшлі на грыгарыянскі каляндар.
- 1791: Папская дзяржава і Авіньён уключаны ў склад Францыі
- 1794: Корпус расійскіх ваойскаў А. Суворава нанес паразу польскай арміі пад Дзівінам.
- 1811: У Прусіі адменена феадальная сістэма.
- 1812: Войскі Напалеона увайшлі ў Маскву.
- 1853: Турцыя абвясціла вайну Расійскай імперыі, пачалася Крымская вайна.
- 1857: Англійскія войскі пачалі штурм Дэлі, які яны захапілі пад час паўстання сіпаеў.
- 1865: Увядзенне ў Расійскай імперыі закона аб адмене папярэдняй цэнзуры.
- 1867: Выйшаў у свет першы том «Капітала» Карла Маркса.
- 1906: У Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі».
- 1911: У Кіеве смяротна паранены Пётр Сталыпін
- 1917: Расія аб’яўлена Часовым урадам рэспублікай
- 1920: Пачаў сваю дзейнасць Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску.
- 1921: У Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасці» (рэд. М. Гарэцкі).
- 1927: У Ніцы з-за таго, что шарф наматаўся на кола аўтамабілю, загінула амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан
- 1936: На сакрэтнай нарадзе НКУС СССР приняў рашэнне аб масавай засылцы сваіх супрацоўнікаў у Іспанію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне
- 1939: У ЗША ў паветра ўзняўся першы верталёт І. І. Сікорскага — VS-300
- 1954: На Тоцкім палігоне (Расія) праведзены вайсковыя вучэнні ва ўмовах рэальнага ядзернага выбуху з удзелам да 45 тысяч вайскоўцаў
- 1957: ААН асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Венгрыю.
- 1960: Заснавана Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК). У яё ўвайшлі Ірак, Іран, Кувейт, Саудаўская Аравія і Венесуэла.
- 1972: Папа Рымскі Павел VI адмяніў пострыг валасоў на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з V ст.
- 1973: Кярчы і Наварасійску надана званне горад-герой
- 1974: Адкрыўся метрапалітэн Сан-Паўлу
- 1984: Першы ў свеце пералёт праз Атлантычны акіян на паветраным шары выкананы амерыканскім ваеным лётчыкам у адстаўцы Джо Кітынджэрам
- 2003: Швецыя ў выніку рэферэндуму адмовілася ад переходу на агульнаеўрапейскую грашовую адзінку Еўра
- 2003: У выніку рэферэндуму Эстонія далучылася да Еўрапейскага Саюза
- 2015: Навукоўцамі ўпершыню зарэгістравана гравітацыйная хваля, яна была выклікана зліццём дзвюх чорных дзірак на адлегласці 1,36 мільярдаў светлавых гадоў ад Зямлі
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 953: Го Цзунсюнь, апошні імператар Позняй Чжоу
- 1618: Пітэр Лелі, англійскі мастак
- 1737: Іаган Міхаэль Гайдн, аўстрыйскі кампазітар
- 1760: Луіджы Керубіні, італьянскі кампазітар
- 1769: Аляксандр Гумбальт, нямецкі натураліст (пам. 6.5.1859)
- 1864: Роберт Сесіл, брытанскі юрыст, парламенцкі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, ідэолаг Лігі Нацый (пам. 24.11.1958)
- 1876: Цэзар Клейн, нямецкі мастак
- 1884: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла (пам. 1946)
- 1920: Альберта Кальдэрон, аргенцінскі матэматык
- 1938: Леанід Левановіч, беларускі пісьменнік
- 1951: Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў, украінскі паэт, празаік, кампазітар
- 1960: Меліса Леа, амерыканская актрыса
- 1965: Лявон Вольскі, беларускі рок-музыкант
- 1967: Енс Ліен, нарвежкі кінарэжысёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 258: Кіпрыян Карфагенскі, айцец царквы
- 407: Іаан Златавуст
- 1164: Імператар Сутоку
- 1321: Дантэ Аліг'еры, італьянскі паэт эпохі Адраджэння
- 1523: Адрыян VI, Папа Рымскі (нар. 2.3.1459)
- 1712: Джавані Даменіка Касіні, італьянскі і французскі астраном
- 1743: Нікала Ланкрэ, французскі мастак
- 1820: Франсуа Жазеф Лефеўр, маршал Францыі
- 1891: Ёханес Босбам, нідэрландскі мастак
- 1905: П'ер Саварн'ян дэ Браза, італа-французскі падарожнік
- 1927: Айседора Дункан, амерыканская танцоўшчыца
- 1937: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (нар. 9.7.1912)
- 1942: Ёакім Пухк, эстонскі дзяржаўны дзеяч
- 1964: Язэп Пушча, беларускі паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаб'яднання «Узвышша» (нар. 20.5.1902)
- 2000: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» у Парыжы