Перайсці да зместу

Хэлаўін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хэлаўін
Хэлаўін
Свяцільня Джэка
Тып міжнароднае свята
Адзначаецца па ўсім свеце
Дата 31 кастрычніка
Святкаванне феерверкі, сямейныя застоллі, вечарынкі
Традыцыі выпрошванне дзецьмі, апранутымі ў касцюмы, прысмакаў; запалохвальныя атракцыёны; касцюміраваныя вечарыны
Звязана з Дзень усіх святых, Самайн

Хэлаўін (англ.: Halloween, All Hallows 'Eve або All Saints' Eve) — свята, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірландыі і Шатландыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі; адзначаецца 31 кастрычніка — напярэдадні Дня ўсіх святых.

Традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах, хаця афіцыйным выхадным ці дзяржаўным святам не з’яўляецца. З канца ХХ стагоддзя з цягам працэсу амерыканізацыі і глабалізацыі мода на атрыбутыку Хэлаўіна з’явілася таксама ў большасці неангламоўных краін Захаду, у краінах СНД і Усходняй Еўропы. Свята таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць шчыльныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікабрытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сінгапуры, Аўстраліі і Новай Зеландыі, у шэрагу астраўных краін Акіяніі.