Хлодвіг IV
Выгляд
Хлодвіг IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Clovis, ням.: Chlodowech | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэадорых III | ||||||
Пераемнік | Хільдэберт III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
678
|
||||||
Смерць |
сакавік 695
|
||||||
Месца пахавання | царква Св. Стэфана ў Шуазі-о-Бак (дэп. Уаза, каля Камп’еня) | ||||||
Род | Меравінгі | ||||||
Бацька | Тэадорых III | ||||||
Маці | Храдэхільда (Клацільда) | ||||||
Жонка | Танахільда | ||||||
Дзеці | Floovant[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хлодвіг IV (фр.: Clovis IV, ням.: Chlodowech IV; 678 — сакавік 695) — кароль франкаў, кіраваў у 691 — 695, з дынастыі Меравінгаў. Сын Тэадорыха III і Храдэхільды (Клацільды). Імя Хлодвіг перакладаецца з франкскай як «Праслаўлены ў баях».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стаўленік маярдома Піпіна Герыстальскага. Стаў спадчыннікам бацькі ва ўсіх трох каралеўствах — Нейстрыі, Аўстразіі і Бургундыі — калі быў яшчэ дзіцем, ва ўзросце дзевяці гадоў. Хоць Хлодвіг IV называецца «каралём франкаў», ён, як адзін з т.зв. лянівых каралёў, у рэчаіснасці быў усяго толькі марыянеткай у руках Піпіна. Лічыўся каралём чатыры гады і памёр у сакавіку 695 года[1], ледзь дасягнуўшы сямнаццаці гадоў.
Зноскі
- ↑ Паводле іншай версіі ён памёр у канцы 694 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прадаўжальнікі Фрэдэгара = Continuationes chronicarum quae dicuntur Fredegarii // The Fourth Book of the Cronicle of Fredegar with its continuations. — London: Thomas Nelson and Sons Ltd, 1960.
- Кніга гісторыі франкаў = Das Buch von der Geschiche der Franken. // Quellen zur Geschichte des 7. und 8. Jahrhunderts. Ausgewaehlte Quellen zur deutschen Gechichte des Mittelalters. — Darmstadt, 1982. — Т. 4a.
- Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0.
- Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 2. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- THEODERICH III 673—690, CLOVIS III 690—695, CHILDEBERT III 695—711, DAGOBERT III 711—715, THEODERICH IV 721—737 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 6 лютага 2012.
- Chlodwig III von Frankenkoenig (ням.)(недаступная спасылка). Genealogie Mittelalter: Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 6 лютага 2012.
- Хлодвиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Продкі Хлодвіга IV