Перайсці да зместу

Хлодвіг I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хлодвіг I
лац.: Chlodovechus, Luduinus, Clodovicus, Ludovicus, старажытнагерм. Chlodowech, Chlodwig
Хлодвіг I на бронзавым медалі работы Жана Дасье, каля 1720 года.
Хлодвіг I на бронзавым медалі работы Жана Дасье, каля 1720 года.
кароль франкаў
каля 481/482 — 511
Папярэднік Хільдэрык I
Пераемнік Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I

Нараджэнне каля 466[1][2][…]
  • невядома
Смерць 27 лістапада 511[3]
Месца пахавання
Род Меравінгі[3]
Бацька Хільдерык I[d][3]
Маці Базіна Цюрынгская[d][3]
Жонка Клацільда Бургундская[d][3] і прынцэса франкаў[d]
Дзеці Тэадорых I[7], Інгамер[d][8], Хладамір[9], Хільдэберт I[d][10], Хлотар I[11][12] і Клацільда Малодшая[d][13]
Веравызнанне германскае язычніцтва[d] і хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хлодвіг I (лац.: Chlodovechus, Luduinus, Clodovicus, Ludovicus; каля 466 — 27 лістапада 511, Парыж) — кароль салічных франкаў, пазней усяго Франкскага каралеўства. Уладарыў у 481/482 — 511 гадах. Адзін са значнейшых дзеячаў свайго часу, найпаспяховейшы з германскіх уладароў V стагоддзя.

З дынастыі Меравінгаў. Сын караля Хільдэрыка I і Базіны Цюрынгскай. Пасля смерці бацькі ў 481 абоі 482 годзе, ва ўзросце 15 гадоў атрымаў у спадчыну каралеўства заходніх франкаў. У 486 годзе ён павёў свае войскі на Суасон, апошнюю з гала-рымскіх крэпасцей, і перамог рымскага намесніка ў Галіі Сіягрыя. Хлодвіг пашырыў уладанні салічных франкаў да Луары, што стала зыходным этапам стварэння Франкскай дзяржавы. Затым заваяваў большасць зямель алеманаў (496), выгнаў з Паўднёвай Галіі вестготаў (507), падпарадкаваў франкаў па сярэднім цячэнні Рэйна.

Хлодвіг ўмацоўваў каралеўскую ўладу. У 496 годзе прыняў хрысціянства ў артадаксальнай форме, тым часам як іншыя германскія плямёны трымаліся арыянства, што спрыяла ўмацаванню яго ўлады, забяспечыла падтрымку духавенства і добрае стаўленне гала-рымскага насельніцтва. Сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Парыж. Пры Xлодвігу запісана Салічная праўда, такім чынам ён кадыфікаваў законы франкаў і забяспечыў прававое адзінства для свайго каралеўства.

Жонка — Клацільда Бургундская (каля 475 — каля 545). Яго чатыры сыны — Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I — паводле франкскай традыцыяй падзялілі каралеўства пасля яго смерці.

  1. Clovis I , aka Chlodowech // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Clodoveu I, rei dels francs // Autoritats UB
  3. а б в г д Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 53–56. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  4. http://fabpedigree.com/s076/f000133.htm
  5. http://www.flickriver.com/photos/lionfranc37/3765103545/
  6. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 55–56. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  7. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 59–61. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  8. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 57. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  9. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 66. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  10. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 67–69. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  11. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 69–73. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  12. Lundy D. R. The Peerage
  13. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 59. — ISBN 978-2-9501509-3-6