Фамальгаўт
Выгляд
Фамальгаўт, α Паўднёвай Рыбы — зорка ў сузор'і Паўднёвай Рыбы.
Бачная зорная велічыня 1,2. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 22 гадз. 57 мін. 39 сек.; схіленне -29°37´20´´. Спектральны клас A3 V. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 22 светлавыя гады.